Выкупiць — нельга, але...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Я жыву ў старым драўляным доме. Ацяпленне ў iм пячное, водаправода няма, каналiзацыi — таксама. Рамонты ўсе рабiла сама... Плачу квартплату. А хацела выкупiць — адмовiлi. Сказалi, што з такiм працэнтам зносу дамы не прыватызуюцца. Ці праўда гэта?Г.I. Маслоўская, Жыткавiцкi раён. Дзеючыя нарматыўныя дакументы па прыватызацыi дзяржаўнага жыллёвага фонду не змяшчаюць забароны на перадачу грамадзянам ва ўласнасць займаемых iмi на ўмовах дагавора найму аднапавярховых драўляных жылых дамоў з вялiкiм фактычным зносам. Больш таго, пунктам 13 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка 1992 года № 1619—ХII «Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» вызначана, што займаемыя грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь у аднапавярховых жылых дамах жылыя памяшканнi (незалежна ад памеру) перадаюцца iм бязвыплатна (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) пры зносе iх на 60 працэнтаў i вышэй. Асноўныя тэхнiчныя даныя прыватызуемага жылога памяшкання (у тым лiку i фактычны знос дома) указваюцца ў даведцы, якая выдаецца тэрытарыяльнай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi. Адмова мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, юрыдычнай асобы, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якой знаходзяцца жылыя памяшканнi, у прыватызацыi жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду можа быць абскарджана грамадзянамi ў судовым парадку. Спрэчкi, звязаныя з прыватызацыяй жылых памяшканняў, вырашаюцца вышэйстаячым у парадку падпарадкаванасцi органам (у залежнасцi ад прыналежнасцi жылога дома) або судом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я жыву ў старым драўляным доме. Ацяпленне ў iм пячное, водаправода няма, каналiзацыi — таксама. Рамонты ўсе рабiла сама...
|
|