21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Штамп дажывае апошнiя гады

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Адзнака з дазволам на выезд з Беларусi ва ўсе краiны свету павiнна знiкнуць з нашых пашпартоў пасля 31 снежня 2007 года.

Грамадзянам Беларусi, у якiх скончыўся тэрмiн дзеяння «выязнога штампа», новую адзнаку варта афармляць не больш чым на 2 гады. Як паведамiў намеснiк начальнiка Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС краiны Анатоль Ланiн, кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне ўраду рэалiзаваць комплекс мераў па адмене дазвольнага штампа з 31 снежня 2007 года.

Такiм чынам «заштампаваная праблема» павiнна быць вырашана на працягу менш як двух блiжэйшых гадоў. Зрабiць гэта будзе няпроста. Напрыклад, Канстытуцыйны Суд Беларусi яшчэ 27 верасня 2002 года прыняў Заключэнне, паводле якога Савету Мiнiстраў было прапанавана адмянiць практыку прастаўлення ў агульнаграмадзянскiм пашпарце «выязной адзнакi» з 1 студзеня 2006 года.

Аднак у вераснi мiнулага года Савет Мiнiстраў звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд з просьбай падоўжыць тэрмiн рэалiзацыi названага Заключэння, паколькi праваахоўныя органы былi не гатовыя да таго, каб адмовiцца ад iснуючай практыкi кантролю за перамяшчэннем грамадзян праз мяжу. Высокi суд пайшоў насустрач ураду i падоўжыў «жыццё выязнога штампа» на няпэўны тэрмiн. Да нядаўняга часу нiхто дакладна не мог спрагназаваць, колькi гадоў спатрэбiцца на вырашэнне «заштампаванай праблемы». Бо, як пераконвалi прадстаўнiкi ўрада, перш чым адмянiць згаданы «штампiк», неабходна стварыць аўтаматызаваную сiстэму пагранiчнага кантролю (АСПК), якая дасць магчымасць затрымлiваць «невыязных» грамадзян непасрэдна на мяжы. На канец мiнулага года яна iснавала толькi ў 24 пунктах пагранiчнага кантролю. На аўтаматызацыю яшчэ 33 пунктаў не хапала 2 мiльёнаў долараў.

Апроч грошай патрэбна яшчэ i новая заканадаўчая база. Для стварэння альтэрнатывы дазвольнаму штампу неабходна прыняць законы аб рэгiстры насельнiцтва, аб уездзе i выездзе, а таксама аб абароне персанальных звестак пра грамадзян. Калi ж на змену «штампiку» прыйдзе аўтаматызаваная сiстэма пагранiчнага кантролю, то давядзецца адкрыць доступ да гэтай базы звестак пагранiчнiкам з Расii. У адваротным выпадку асобы, якiм забаронены выезд з Беларусi, хлынуць за мяжу менавiта праз тэрыторыю РФ, з якой у нас празрыстая гранiца.

Анатоль Ланiн пацвердзiў, што для адмены выязнога штампа ўсе вышэйпералiчаныя праблемы давядзецца вырашаць. Iншая справа, што цяпер кiраўнiком дзяржавы пастаўлены канкрэтны тэрмiн. Будзем спадзявацца, што на гэты раз дазвольная адзнака сапраўды дажывае апошнiя гады.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзнака з дазволам на выезд з Беларусi ва ўсе краiны свету павiнна знiкнуць з нашых пашпартоў пасля 31 снежня 2007 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика