Добры настрой дорыць... «Белтэлекам»!
Надзея НIКАЛАЕВА
Новую паслугу аўтаiнфарматара «Пасмяёмся» адкрыў фiлiял РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка».
Цяпер, патэлефанаваўшы па тэлефоне 092, мiнчане змогуць пачуць серыю анекдотаў на самыя разнастайныя тэмы: пра бландзінак i бiзнэсменаў, любоўнiкаў i акцёраў, медыкаў i вайскоўцаў, пра школу i студэнцкiя прыколы, пра цешчу i зяця i гэтак далей. Паколькi прачытаць вясёлую гiсторыю цi расказаць анекдот так, каб выклiкаць у слухача шчыры смех, можа далёка не кожны, для ўвасаблення новай сваёй iдэi «Белтэлекам» звярнуўся па дапамогу да сапраўдных прафесiяналаў. Вядучыя шоу-праграмы «Напарнiкi» на радыё «Рокс» Анатоль Голуб i Генадзь Фамiн i актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмiчнага тэатра iмя Я. Купалы Наталля Качаткова запiсалi больш за 500 анекдотаў i афарызмаў. Кожны блок ўключае па 3—4 анекдоты, якiя змяняюцца кожную гадзiну. Кошт праслухоўвання складае 177 рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новую паслугу аўтаiнфарматара «Пасмяёмся» адкрыў фiлiял РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка»
|
|