Канфiскацыя транспарту, у якiм нелегальна правозiлася кантрабанда, перастане быць абавязковай
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 367 «Аб адмiнiстрацыйнай адказнасцi за ўтойванне ад мытнага кантролю тавараў, якiя перамяшчаюцца праз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь».
Згодна з указам, пры ўтойваннi ад мытнага кантролю перамяшчаемых праз гранiцу тавараў на суму да 40 базавых велiчынь транспартныя сродкi са спецыяльна вырабленымi тайнiкамi не будуць падлягаць абавязковай канфiскацыi, як гэта было прадугледжана да цяперашняга часу. Канфiскацыя транспартных сродкаў, якiя з’яўляюцца прыстасаваннямi ўтойвання ад мытнага кантролю такiх тавараў, будзе прымяняцца па рашэнню суда з улiкам характару ўчыненага правапарушэння i наяўнасцi вiны перавозчыка. Такiм чынам, на практыцы будуць выключаны выпадкi, калi асобнымi пасажырамi без ведама перавозчыка ў транспартных сродках правозiлiся прадукты i iншыя тавары з утойваннем ад мытнага кантролю, а абавязковай канфiскацыi акрамя незаконна перавозiмых тавараў падлягалi i транспартныя сродкi перавозчыкаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 367 «Аб адмiнiстрацыйнай адказнасцi за ўтойванне ад мытнага кантролю тавараў, якiя перамяшчаюцца
|
|