Наймальнiк абавязаны прадоўжыць кантракт з мацi, якая выйшла на работу, да дасягнення дзiцем 5 гадо
У Беларусi наймальнiк будзе абавязаны прадоўжыць кантракт з мацi, якая выйшла на работу да або пасля заканчэння водпуску па догляду дзiцяцi да дасягнення 3 гадоў, на тэрмiн не менш як да дасягнення дзiцем 5 гадоў. Адпаведны Указ № 369 «Аб унясеннi дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка 2000 г. № 180» 2 чэрвеня падпiсаў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.
Новы ўказ выдадзены ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання парадку заключэння (прадаўжэння тэрмiну дзеяння) кантракта з жанчынай (бацькам дзiцяцi замест мацi, апекуном), якая выйшла на работу пасля заканчэння водпуску па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту 3 гадоў. У прыватнасцi, указ прэзiдэнта ад 12 красавiка 2000 г. № 180 дапоўнены нормай, якая ўстанаўлiвае абавязак наймальнiка са згоды мацi (бацькi дзiцяцi замест мацi, апекуна), якая выйшла на работу да або пасля заканчэння водпуску па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту 3 гадоў, прадоўжыць (або заключыць новы) кантракт на тэрмiн не менш як да дасягнення дзiцем узросту 5 гадоў. Такiм чынам, указ замацаваў гарантыю прадаўжэння працоўных адносiнаў з названымi катэгорыямi работнiкаў у межах максiмальнага тэрмiну дзеяння кантракта (5 гадоў). Да гэтага моманту прадугледжваўся абавязак наймальнiкаў захоўваць працоўныя адносiны з такiмi работнiкамi толькi на час знаходжання ў водпуску па догляду дзiцяцi да 3 гадоў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi наймальнiк будзе абавязаны прадоўжыць кантракт з мацi, якая выйшла на работу да або пасля заканчэння водпуску па догляду дзiцяцi да дасягне
|
|