Гледачы палюбiлi беларуса
Ларыса ЦІМОШЫК
Перамогу на «Фабрыцы зорак» Дзмiтрыю Калдуну прысудзiлi гледачы. Што можа быць больш каштоўным для маладога артыста? 37 працэнтаў глядацкiх галасоў дасталiся ў фiнале мiнчанiну. I адрыў яго ад другога месца аказаўся даволi ўнушальны: Арсенiй Барадзiн набраў 21 працэнт галасоў. Спявачка Зара стала трэцяй дзякуючы 19 працэнтам гледачоў.
Дзмiтрый Калдун, якi больш за iншых на «Фабрыцы зорак» спяваў без фанаграмы, вельмi цэнiць «жывую» музыку. Таму павiнен быць рады каштоўнай гiтары, якую атрымаў у падарунак за сваю перамогу. Усе пяць фiналiстаў атрымаюць па 100 тысяч расiйскiх рублёў, iм паабяцалi зняць клiпы i запiсаць па сольнаму альбому. У Дзмiтрыя Калдуна ёсць пачатак для такога альбома — сольная песня «Несур’ёзна». Але яна прынесла нашаму земляку вельмi сур’ёзную перамогу ў яго кар’еры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамогу на «Фабрыцы зорак» Дзмiтрыю Калдуну прысудзiлi гледачы. Што можа быць больш каштоўным для маладога артыста? 37 працэнтаў глядацкiх галасоў да
|
|