21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сакрэт здзяйснення жаданняў

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазнай сябе

Хто з нас у дзяцiнстве не марыў аб чарадзейнай палачцы? Цi аб сямiколернай кветачцы, цi — ужо ў крайнiм выпадку — аб тым, каб злавiць чарадзейную рыбку? Праўда, апошняя, калi верыць А.С. Пушкiну, асоба вельмi капрызная, дзiўнаватая, таму выконвае жаданнi не заўсёды. Аднак, на бязрыб’i i рак — рыба. Усе мы рабы рэальнага жыцця, i з марамi ў гэтым рэальным жыццi трэба абыходзiцца вельмi ўзважана i асцярожна. Як менавiта? Гэтым з чытачамi «Звязды» падзялiўся кандыдат псiхалагiчных навук Аляксандр НЕБАБА.

Даўным-даўно адзiн мудры чалавек трапна падмецiў: не жадай чагосьцi вельмi моцна, бо жаданне гэта ў рэшце рэшт збудзецца. Як нi дзiўна, часцей за ўсё мы хочам, каб здзейснiлася нешта настолькi глабальнае, што i самi не вельмi дакладна сабе ўяўляем што гэта. Увесь фокус заключаецца вось у чым: перад тым, як чаго-небудзь моцна захацець, у першую чаргу трэба правiльна сфармуляваць гэтае жаданне.

Фармулюем жаданне

Давайце крыху паэксперыментуем. Для гэтага нам спатрэбiцца толькi папера i ручка. Памятайце, што эксперыментаваць падобным чынам лепш за ўсё ў адзiноце, ва ўсякiм разе, не раiцца з кiм бы там нi было аб тым, што б такога сабе пажадаць. Жыццёвыя мэты — рэч iндывiдуальная. Браць прыклад тут нi з кога не трэба...

I сапраўды, для аднаго чалавека самае значнае ў жыццi — дабрабыт сям’i, для другога — дача, машына i кватэра, для трэцяга — паспяховая кар’ера, ну а чацвёрты хоча проста грошай, грошай любымi шляхамi. Кожнаму, як кажуць, сваё.

Пастаяннае iмкненне да якой-небудзь мэты дадзена чалавеку ад прыроды. Здолець выкарыстаць гэты дар, а таксама выразна ўсвядомiць сапраўдныя памкненнi, якiя iснуюць у нас як на свядомым, так i на несвядомым узроўнi, — наша задача.

Такiм чынам, вы падрыхтавалi ручку i паперу? Ну, а цяпер запiсвайце тое, чаго вы хочаце больш за ўсё ў гэтым жыццi. Вы добра падумалi? Якую думку вы хацелi напiсаць адразу i якую ўсё ж напiсалi пасля мiнутнага роздуму?

Хочаце матэрыяльнага дабрабыту?

Пахвальнае жаданне. Цалкам у духу часу i з некаторай пары зусiм не асуджаецца нашым грамадствам. Аднак хацець трэба актыўна. Успомнiце вядомага лiтаратурнага героя — Iлью Абломава. Ён таксама шмат чаго хацеў, аднак яго хаценне заключалася толькi ў тым, што ён ляжаў на канапе i складаў захапляльныя пражэкты. Але, калi вы хочаце, каб вынiкi вашых асабiстых пражэктаў былi больш адчувальнымi, без актыўных дзеянняў вам не абысцiся.

Упэўнены, што ў кожнага з чытачоў ёсць прыяцель або прыяцелька, якi(ая) «стогне» з-за пастаяннай няхваткi грошай. Гэты чалавек хутчэй за ўсё служыць у якой-небудзь мала вядомай канторы, займаючыся на «рабоце» чым заўгодна, толькi не работай, ну а начальства выплачвае яму штосьцi такое, што «зарплатай» назваць няёмка.

Аднак на любыя прапановы змянiць род дзейнасцi, спецыяльнасць, пайсцi на курсы ён адказвае нешта незразумелае, з чаго вынiкае, што гэта пакуль, на жаль, немагчыма. Логiкi ў такiх дзеяннях не вiдаць i пад мiкраскопам, але такое становiшча рэчаў сустракаецца вельмi часта.

Патрэбны грошы? Вельмi патрэбны? Дык пачынайце ж дзейнiчаць! Простая думка, здавалася б. Аднак людзi, якiя пастаянна скардзяцца на безграшоўе, абсалютна нiчога не робяць для таго, каб змянiць сiтуацыю. Справа ў тым, што гэтыя людзi баяцца рызыкнуць i зрушыцца з мёртвай кропкi, каб хоць як-небудзь змянiць сваё жыццё.

Аргументам на карысць таго, каб не мяняць свайго фiнансавага становiшча, можа быць i такое загадкавае паняцце, як «стабiльнасць». Праўда, што менавiта маецца на ўвазе пад «стабiльнасцю» не зусiм зразумела. Магчымасць працаваць «ад званка да званка»? Стабiльная беднасць? Сапраўды не зразумела. Чаго ж на самай справе хоча такi чалавек? Нiчога! I кiруе такiм чалавекам толькi лянота, што б ён вам нi казаў. Такому чалавеку сапраўды трэба пакiнуць усё як ёсць i не скардзiцца. Ён ужо дасягнуў усяго, што хоча на самай справе, i далей яму iсцi, на жаль, няма куды.

Ну а калi вы ўсё ж хочаце змянiць свой статус (мы з вамi ж не гультаi!) i дабiцца поспеху, дык купляйце спецыяльныя газеты, праглядвайце адпаведныя сайты ў Iнтэрнэце, тэлефануйце знаёмым. Словам, дзейнiчайце. Як вядома, пад ляжачы камень вада не цячэ.

Сачыце за сваiмi поспехамi

Для дасягнення поспеху чалавеку неабходна пастаяннае пацвярджэнне таго, што ён знаходзiцца на правiльнай дарозе. Так ужо мы ўстроены. Таму лепш за ўсё фiксаваць у спецыяльным дзённiку нават самыя нязначныя пазiтыўныя змяненнi, якiя адбываюцца з вамi на шляху да запаветнай мэты. Iнакш, калi нiчога не фiксаваць, вам будзе здавацца, што справа не зрушваецца з мёртвай кропкi, нягледзячы на ўсе вашы тытанiчныя намаганнi.

Вы вырашылi кiнуць курыць? Значыць, гераiчны дзень без цыгарэт вы з гордасцю заносiце ў запаветную запiсную кнiжку. Вырашылi пахудзець? Значыць, ваша мужная адмова ад прапанаванай калегам шакаладкi таксама мае права з’явiцца ў дзённiку. Такiм чынам у сiлу ўступае магiчная формула поспеху: вырашыў, паспрабаваў, атрымаў вынiк.

Пiрамiда

Тыя людзi, якiя жадаюць атрымаць усё i адразу, атрымлiваюць у асноўным толькi тое, што ўрачы называюць «пачуццём трывогi i неспакою». Iнакш кажучы, неўрозы. Таму на шляху да ззяючай дзесьцi на гарызонце мары, варта сiстэматызаваць усе бягучыя мэты i задачы па ступенi iх значнасцi.

Такую сiстэму прасцей за ўсё ўявiць у выглядзе пiрамiды. Напрыклад, ваша канчатковая мэта — набыццё вялiкага дома ў прыгарадзе. Але калi гэта вялiкая мэта завяршае вашу пiрамiду, то ў яе аснове ляжыць вялiкая колькасць дробных або менш буйных, чым асноўная мэта, задач: скажам, закончыць курсы дызайнераў, вывучыць англiйскую мову, набыць аўтамабiль, завесцi шчаня пароды брыяр i г.д.

Зразумела, што калi вы будзеце спрабаваць рэалiзаваць усе гэтыя планы адначасова, то наўрад цi ўвогуле калi-небудзь увасобiце ў жыццё сваю мару. Лепш патрацiць час (а ён у вынiку будзе працаваць на вас) на тое, каб класiфiкаваць усе свае задачы.

Колькi сiл пойдзе на брыяра? А колькi грошай вы патрацiце на яго набыццё i гадаванне? Можа, усё ж спачатку дом, а потым сабака? I цi трэба вучыць англiйскую мову? Можа спачатку давесцi да дасканаласцi сваю нямецкую, з якой вы важдаецеся ўжо чацвёрты год? Дый цi надта патрэбны вам курсы дызайнераў?

Такiм чынам вы праводзiце своеасаблiвую селекцыю, адкiдаючы ўсе нязначныя справы i пакiдаючы толькi тое, што вам сапраўды неабходна.

Мяняем сцэнарый

Не трэба зацыклiвацца толькi на адным шляху да мэты. Будзьце больш гiбкiмi. Дзейнiчаць трэба рознымi шляхамi. Калi, прааналiзаваўшы становiшча спраў, вы заўважылi, што ўсе вашы дзеяннi не наблiжаюць вас да запаветнай мэты — бывае i такое — скарэкцiруйце праграму. Кажуць, што вада камень точыць. Гэта канешне так, але i ў зачыненыя дзверы стукацца ўсё ж не варта. Шукайце iншыя шляхi, праяўляйце гiбкасць мыслення.

Дапусцiм, вы ўжо год ходзiце на розныя гутаркi з надзеяй атрымаць новую, больш цiкавую i высокааплатную работу, але ўсюды атрымлiваеце адмову. Прааналiзуйце свае паводзiны, парайцеся з сябрамi i блiзкiмi, звярнiцеся па дапамогу да псiхолага. Абавязкова акажацца так, што вы «наступаеце на граблi», прычым не раз i на адны i тыя ж. Напрыклад, вельмi шматслоўна сябе хвалiце. Або наведваеце адказнае мерапрыемства ў нячышчаным абутку цi вельмi фрывольным адзеннi. А можа вы спазняецеся да прызначанага часу? Няўдачны сцэнарый павiнен быць кардынальна зменены!

Верце ва ўдачу!

Вы напэўна заўважылi, што нашы жаданнi пастаянна мяняюцца. Жыццё ўвесь час уносiць карэктывы ў нашу штодзённасць i прымушае мяняць самыя надзённыя жаданнi, а ад некаторых i зусiм адмовiцца. Усё залежыць ад моцы жадання i нашых асобасных якасцяў. Мы або падладжваемся пад навакольны свет, або, гаворачы словамi вядомага спевака, спрабуем прымусiць яго «прогнуться под нас».

Для дасягнення мэты неабходна пастаяннае пацвярджэнне таго, што вы на правiльным шляху. Нават цень сумнення ў поспеху вашага пачынання падрывае вашы сiлы i веру ў сябе. Памятайце, што кожны атрымлiвае ад жыцця менавiта тое, на што разлiчвае i да чаго вельмi iмкнецца.

Мяркуючы па вынiках апытанняў, каля 90 працэнтаў удачлiвых людзей першапачаткова дакладна ведалi аб тым, што яны дасягнуць таго, чаго ў вынiку дасягнулi.

Таму вельмi жадайце дасягнуць сваёй запаветнай мэты, дакладна ведайце, чаго вы хочаце, i ўсё ў вас атрымаецца.

Падрыхтаваў Аляксандр АЧАРЭТНI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто з нас у дзяцiнстве не марыў аб чарадзейнай палачцы? Цi аб сямiколернай кветачцы, цi — ужо ў крайнiм выпадку — аб тым, каб злавiць чарадзейную рыбк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика