«Магутны Божа» — свята духоўнай музыкi
Iлона IВАНОВА
Ад Германii да Кiтая сабраў сяброў магiлёўскi фестываль
У Магiлёве праходзiць Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «Магутны Божа». Усе 14 гадоў ён праводзiцца дзеля таго, каб славiць у музыцы i спевах Бога. Адметнасць фестывалю ў тым, што ў iм бяруць удзел людзi розных веравызнанняў — праваслаўныя вернiкi, католiкi i пратэстанты. На адкрыццi фестывалю ў зале Палаца культуры «Магiлёўхiмвалакно» быў аншлаг. Сёлета ў свяце духоўнай музыкi бяруць удзел больш за паўтысячы чалавек. Гэта прадстаўнiкi Расii, Польшчы, Украiны, Германii, Малдовы i Кiтая. Дзяўчат у нацыянальных строях гэтых краiн на сцэне сустракалi маленькiя анёлы са свечкамi. Зала стоячы вiтала Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi Фiларэта i пасланнiка Ватыкана, Нунцыя Апостальскага архiепiскапа Марцiна Вiдовiча. Прадстаўнiкi праваслаўнай i каталiцкай цэркваў блаславiлi ўдзельнiкаў i гасцей «Магутнага Божа». — Галоўны вынiк фестывалю — гэта памнажэнне дабрынi i прыгажосцi ў свеце, — сказаў Мiтрапалiт Фiларэт, — змякчэнне чалавечых адносiнаў, няхай кароткае, але каштоўнае пагружэнне ў гармонiю жыцця, у якой гучаць вечнасць i святасць. — Каб хвiлiны прыгожай музыкi напоўнiлi ўсiх спакоем i радасцю, якiя ўмацоўвае i нясе ў сабе духоўная музыка, — такое пажаданне выказаў архiепiскап Вiдовiч. Старшыня Магiлёўскага гарвыканкама i арганiзацыйнага камiтэта фестывалю Вiктар Шорыкаў лiчыць сiмвалiчным, што сёлета правядзенне «Магутнага Божа» супала па днях са святкаваннем дня вызвалення Магiлёва ад фашысцкiх захопнiкаў i Дня Незалежнасцi Беларусi. «Каранi iснай веры дапамаглi людзям у цяжкi час», — лiчыць кiраўнiк Магiлёва. Магiлёўскай публiцы спадабаўся ансамбль старажытнай музыкi i танца з Германii. Дзецi граюць на iнструментах, якiя з’яўляюцца копiямi музейных экспанатаў XVI стагоддзя. Удзельнiкi ансамбля апранутыя ў адпаведныя строi, i асаблiва замiлаваў хлопчык, якi граў на клавесiне: з-пад тунiкi ў сярэднявечным стылi выглядалi модныя джынсы. Гледачы вельмi чакалi выступлення спявачкi з Кiтая Чэнь Ця. Упершыню ў фестывалi бярэ ўдзел прадстаўнiца азiяцкай краiны. Яна выканала раманс Рахманiнава «Тут добра» i была ўзнагароджана гарачымi апладысментамi. I проста шквалам апладысментаў i крыкамi «Брава!» суправаджалiся выступленнi вядомага харавога калектыву з Расii — Дзяржаўнай Акадэмiчнай капэлы Санкт-Пецярбурга пад кiраваннем Уладзiслава Чарнушэнкi. Вялiкую цiкавасць выклiкала яшчэ адна госця «Магутнага Божа» — народная артыстка СССР Алена Абразцова, якая дала сольны канцэрт. У межах фестывалю адкрылася выстава «Абраз у вышыўцы»: магiлёўская майстрыха Фацiма Радыёнава прадставiла больш за 40 вышываных праваслаўных i каталiцкiх абразоў. Фестываль «Магутны Божа» пашырае свае мастацкiя межы: сёлета Маскоўскi абласны дзяржаўны драматычны тэатр iмя Астроўскага пакажа спектакль «Сказанне аб Сергii Раданежскiм». Праходзiць i традыцыйны конкурс харавых калектываў i салiстаў-вакалiстаў. Узначальвае журы народны артыст СССР прафесар Вiктар Роўда. Да 2 лiпеня канцэртныя пляцоўкi i залы Магiлёва, касцёл Святога Станiслава i ўвечары плошча Зорак перададзеныя выканаўцам i харавым калектывам, якiя бяруць удзел у фестывалi. Урачыстае закрыццё фестывалю i ўзнагароджанне яго пераможцаў адбудзецца ўвечары 1 лiпеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад Германii да Кiтая сабраў сяброў магiлёўскi фестываль
|
|