21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблема вясковай дарогi вырашылася

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Усiх жыхароў вёскi Душкава Валожынскага раёна доўгi час клапацiла адна i тая ж праблема. Дрэнная дарога праз вёску — вузкая, пясчаная, з ямiнамi — праз яе было цяжка праехаць нават на аўтамабiле. Параiлiся-паразважалi вяскоўцы, i напiсалi пiсьмо прэзiдэнту. I праблема вырашылася — два тыднi таму праз Душкава пачалi пракладваць асфальт.

Дарэчы, гэта дарога з’яўляецца транзiтным шляхам для машын, i таму, акрамя добраўпарадкавання, вырашаецца i праблема праезду для аўтатранспарту — вялiкi паток грузавых i легкавых машын праходзiць праз Валожынскi раён штодня.

— Мясцовыя ўлады адрэагавалi хутка, — паведамiла сакратар Ракаўскага сельскага Савета Наталля Шабаловiч. — Праклалi асфальт, спiлавалi старыя дрэвы, добраўпарадкавалi ўчасткi каля дарогi, каб жыхарам было зручней. Акрамя цэнтральнай часткi, дзе зараз кладзецца асфальт, у вёсцы шмат хутароў, пад’езды да якiх таксама былi дрэнныя. Зiмой нават нельга было прайсцi да суседняга дома. Мы дапамаглi i ў гэтым — засыпалi ямы пяском i гравiем, зрабiлi дарогу роўнай, каб можна было i на машыне праехаць.

Вяскоўцы ў сталым узросце, якiя большую частку жыцця пражылi ў Душкаве, з падзякай адзначаюць, што стала значна зручней:

— Мы вельмi ўдзячны за дапамогу i кiраўнiку дзяржавы, i старшынi абласнога выканаўчага камiтэта. Запрашаем iх да сябе ў госцi. Раней было што? Адны ямiны на дарозе, зусiм не прайсцi. А пасля нашага звароту адразу ж адчулi паляпшэнне, — кажа жыхарка вёскi Станiслава Шыкут.

У гэтым годзе на добраўпарадкаванне дарог у малых вёсках Валожыншчыны было выдаткавана каля 1,3 мiльярда рублёў — прыблiзна каля 30 працэнтаў ад агульнай сумы, прызначанай на рамонт i ўтрыманне дарог у раёне. На Душкава выдзелена каля 150 мiльёнаў рублёў, якiя пайшлi на рамонт транзiтнага аўтамабiльнага шляху «Ракаў—Волма» i на асфальтаванне вулiц у самой вёсцы (гэта каля двух кiламетраў асфальту). Работы падыходзяць да завяршэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усiх жыхароў вёскi Душкава Валожынскага раёна доўгi час клапацiла адна i тая ж праблема. Дрэнная дарога праз вёску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика