21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зменiцца светапогляд — зменiцца жыццё

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Наведаў Ганцавiчы, i адразу ж давялося ехаць з камiсiяй па добраўпарадкаванню i навядзенню парадку на зямлi па раёну. Некалькi слоў пра камiсiю. У яе склад уваходзiць старшыня райсавета, начальнiк земслужбы, архiтэктар раёна, галоўны санiтарны ўрач i iншыя. Задача камiсii — выявiць усе недахопы i прадставiць iх штабу, якi ўзначальвае старшыня райвыканкама. Пасля штабнога разгляду камiсiя павiнна пракантраляваць выкананне рашэнняў штаба.

На гэты раз выезд камiсii быў кантрольны — мiнула два тыднi пасля апошняй праверкi. Паездкi па тэрыторыях Агарэвiцкага i Дзянiскавiцкага сельсаветаў паказалi, што парадак залежыць не ад улады цi эканомiкi, а ад канкрэтнага чалавека, яго погляду на жыццё.

У Агарэвiчах выстраiлася цэлая вулiца з дамоў, пабудаваных па дзяржаўнай праграме адраджэння вёскi, i жыве ў iх у асноўным моладзь. Дамы на першы погляд аднолькавыя, але калi прыгледзецца, то сядзiба сям’i Мiнiч вылучаецца. Перад домам — альпiйская горка з кветкамi, а побач вадаёмчык, выкладзены з камення. Двор у парадку, каля агароджы чыста, ва ўсiм адчуваецца рука гаспадара. Людзi захацелi, каб перад домам было прыгожа i пры мiнiмуме фiнансавых затрат увасобiлi свае жаданнi ў рэальнасць. А што перашкаджае такiм чынам паступiць i астатнiм?

Загадчык клуба ў вёсцы Вялiкiя Круговiчы Ванда Чабатарэнка, якая з’яўляецца яшчэ i старастам вёскi, здолела арганiзаваць моладзь. Каля клуба ўсё пафарбаванае, клумбы праполатыя, i зрабiлi гэта падлеткi, якiя тут нiчога не ламаюць.

Вёска Дзянiскавiчы калiсьцi была адной з самых вялiкiх у раёне, а сёння ў ёй больш за 100 пустуючых хат. Як нi глядзi, а на вёсцы ляжыць пячатка асуджанасцi, i ствараюць гэтае ўражанне паваленыя агароджы, пахiленыя будынкi, пустазелле... Напрыклад, кiнутую хату разабралi, а кучу смецця на яе месцы пакiнулi — i гэта пры самай дарозе. Але найбольш уразiў крыж у Дзянiскавiчах. Яго спачатку пафарбавалi, упрыгожылi стужкамi, абгарадзiлi. А потым — забылi. Цяпер з-за пустазелля не вiдаць i той агароджы — да яе нiкому няма справы. Хоць за пяць хвiлiн лапухi можна было б вырваць цi скасiць.

Сярод шэрых хат сустракаюцца i ашаляваныя сайдынгам, i хоць iх усяго некалькi, але якраз гэтыя дамы напамiнаюць, што не ўсё так безнадзейна ў вёсцы. Праўда, i тут не ўсё адназначна. Напрыклад, калi пры дарозе стаiць пахiленая павець, пад якой ляжыць дзесяць кубаметраў дроў, то лiквiдаваць навес i перанесцi дровы ў iншае месца няпроста, асаблiва калi гаспадары старыя.

Вось чаму асноўная нагрузка з навядзеннем парадку кладзецца на старшыню сельскага Савета. Але ж i ў апошняга магчымасцi вельмi абмежаваныя. Вось i атрымлiваецца, што не ўсе пастановы раённага штаба выконваюцца.

Магчыма, неабходна найперш змянiць светапогляд чалавека?

— Штаб менавiта гэтым i займаецца, — сказаў старшыня райвыканкама Уладзiмiр Столяр. — На яго пасяджэннi запрашаюцца дырэктары школ, дамоў культуры, дарожнiкi, кiраўнiкi iншых устаноў раёна, i на прыкладах, як станоўчых, так i адмоўных, людзi вучацца бачыць шырэй — прывучаюцца да парадку. Не сакрэт, што на нейкага кiраўнiка даводзiцца i нацiснуць. Але гэта, будзем спадзявацца ,— з’ява часовая.

Ганцавiцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наведаў Ганцавiчы, i адразу ж давялося ехаць з камiсiяй па добраўпарадкаванню i навядзенню парадку на зямлi па раёну
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика