21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Пушкiне ў час прылёту Пуцiна пацярпеў катастрофу ваенны верталёт

У раёне аэрадрома горада Пушкiна пад Санкт-Пецярбургам пацярпеў аварыю верталёт Мi-8, якi належыць Ваенна-паветраным сiлам Расii. У вынiку iнцыдэнту 10 чалавек атрымалi раненнi — тры члены экiпажа i сем пасажыраў, што знаходзiлiся на борце верталёта.

Як паведамляецца, верталёт упаў недалёка ад Егiпецкiх варот Аграрнага унiверсiтэта. Усе пацярпелыя шпiталiзаваны, з месца здарэння былi эвакуiраваны ўсе людзi. У час крушэння верталёта ў Пушкiне знаходзiўся прэзiдэнт Пуцiн, якi праводзiў сустрэчу з маладымi прадстаўнiкамi краiн — членаў «вялiкай васьмёркi».

Расiйскiя камунiсты патрабуюць адмены самiту G-8

КПРФ i 28 iншых левапатрыятычных арганiзацый распаўсюдзiлi ў пятнiцу заяву з патрабаваннем адмянiць самiт «вялiкай васьмёркi» ў Санкт-Пецярбургу. У дакуменце сцвярджаецца, што з-за празмерных мераў, прынятых напярэдаднi прыезду ў Санкт-Пецярбург лiдараў буйнейшых дзяржаў свету, у Расii фактычна ўводзiцца надзвычайнае становiшча.

Як гаворыцца ў звароце, «з розных куткоў Расii паступаюць паведамленнi аб незаконных затрыманнях i збiццi актывiстаў розных палiтычных партый i грамадскiх рухаў, перш за ўсё актывiстаў i кiраўнiкоў левых маладзёжных арганiзацый». Акрамя таго, лiчаць аўтары дакумента, «сустрэча ў вярхах вядзе да абмежавання правоў i свабод грамадзян Расii, жыхароў Санкт-Пецярбурга». Гэты зварот накiраваны ўпаўнаважанаму па правах чалавека РФ Уладзiмiру Лукiну, генеральнаму пракурору Юрыю Чайку i мiнiстру ўнутраных спраў Рашыду Нургалiеву. Заява адпраўлена таксама ў камунiстычныя i сацыялiстычныя партыi краiн «вялiкай сямёркi».

Iзраiль кiнуў усе сiлы на Лiван

Лiван трэцiя суткi знаходзiцца ў стане вайны. Сiтуацыя пагаршаецца з кожнай гадзiнай. Пакiнуць краiну ўжо немагчыма: iзраiльская авiяцыя разбамбiла ўсе важнейшыя аўтастрады. Бамбардзiроўка аэрапорта ў Бейруце працягваецца. Не выехаць i па мору: у тэрытарыяльных водах курсiруюць iзраiльскiя ваенныя караблi.

Над гранiцай пастаянна пралятаюць iзраiльскiя бамбардзiроўшчыкi Ф-16. Яны накiроўваюцца на поўнач, у далiну Бекаа, да горада Баальбек, дзе размешчаны асноўныя апорныя пункты, офiсы i нават жылыя дамы лiдараў арганiзацыi «Хезбала».

Актывiзацыя iзраiльскiх ВПС звязана з тым, што напярэдаднi з лагераў «Хезбалы» былi абстраляны буйныя гарады на поўначы Iзраiля. Дзве рэактыўныя ракеты ўзарвалiся ў цэнтры Хайфы, узнiк пажар. Сам факт таго, што ракеты «Хезбалы» пралятаюць больш як 70 кiламетраў i здольныя паразiць 250-тысячны горад, буйнейшы iзраiльскi порт, надзвычай усхвалявала кiраўнiцтва Iзраiля. Усяго за мiнулыя суткi на тэрыторыi паўночнага Iзраiля ўпала каля 130 ракет, больш як 100 чалавек было паранена, двое загiнулi.

«Нажавая амнiстыя» ў Брытанii

Больш як 100 тысяч адзiнак халоднай зброi паступiла ў палiцэйскiя ўчасткi Англii, Шатландыi i Уэльса ў час нацыянальнай «нажавой амнiстыi». На працягу пяцi апошнiх тыдняў брытанцы маглi, не баючыся судовага праследавання, пазбавiцца ад сваiх нажоў, выкiнуўшы iх у спецыяльна выстаўленыя на вулiцах кантэйнеры.

Спецыялiст па злачынствах з выкарыстаннем халоднай зброi ў Корнуэле Тонi Мэлвiл падвёў вынiкi кампанii i падзякаваў кожнаму, хто скарыстаўся амнiстыяй. «Кожны нож, якi знiк з нашых вулiц, цяпер не будзе забiваць, калечыць, рабаваць», — сказаў ён.

Мэлвiл сказаў, што амнiстыя дапамагла ператварыць брытанскiя гарадскiя раёны ў больш бяспечныя месцы. Сотня тысяч нажоў будзе перапрацавана на металiчным заводзе Хартфордшыра, атрыманы метал адправяць у Кардыф, дзе з яго зробяць стрыжнi для ўмацавання бетонных блокаў у новых дамах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскiя камунiсты патрабуюць адмены самiту G-8
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика