Муз-news
Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Лепшы брэйк-данс — на вiдэа
Адна з лепшых брэйкерскiх каманд Беларусi «Street Masters» выпусцiла першы DVD-дыск з афiцыйным вiдэазапiсам традыцыйнага чэмпiянату па брэйк-дансу «Батл Беларусь». Вiдэа працягласцю 120 хвiлiн змяшчае поўную версiю апошняга беларускага спаборнiцтва, якое яго арганiзатар, кiраўнiк «Street Masters», лiчыць вартым пераемнiкам традыцый чэмпiянату свету. Мяркуецца, што прадстаўлены матэрыял будзе цiкавы як тым, хто танчыць, так i ўсiм, хто проста цiкавiцца брэйк-дансам. А паколькi ў беларускiм чэмпiянаце ўдзельнiчаюць танцоры ад 10 да 30 гадоў, попыт на DVD абяцае быць вялiкiм. Харэографы запрашаюць... iльвоў Днямi ў Школе танца Аляксандра Мяжэннага прайшлi здымкi тэлепраграмы для дзяцей i падлеткаў «Не пазяхай!» (выходзiць на канале «Лад»). Выпуск быў прысвечаны братам Аляксею, Максiму i Мiкалаю Зяньковым, якiя танчаць у камандзе «Крылы». Пакуль таленавiтыя хлопцы паказвалi майстар-клас, сам кiраўнiк школы некуды знiк. Як высветлiлася пазней, Аляксандр скарыстаў невялiкi перапынак у шчыльным працоўным графiку i... салодка заснуў у суседнiм пакоi. «Такога яшчэ не было, каб на здымках нашай праграмы нехта спаў!» — здзiвiлася здымачная група. Каб «загладзiць вiну», Аляксандр Мяжэнны даказаў, што не дарэмна з’яўляецца балетмайстрам Нацыянальнага канцэртнага аркестра краiны i харэографам-пастаноўшчыкам форуму «На скрыжаваннях Еўропы» i тэлефестывалю «Сузор’е надзей». Праз пару гадзiн заняткаў вядучы «Не пазяхай!» — iльвёнак Лёва — можа, i не звышпрафесiйна, але досыць ладна танчыў. Падарункi — у студыю Брэсцкi гурт «Spasenie» вярнуўся з гастроляў па Далёкаму Усходу з яркiмi ўражаннямi i першымi экспанатамi для свайго музея падарункаў. На канцэрце ў Дальнягорску да музыкантаў падышоў мясцовы шахцёр i прызнаўся, што ўпершыню ў жыццi пачуў жывую музыку, ды яшчэ якую! Каб аддзячыць гурт, шахцёр падарыў беларусам шыкоўную калекцыю розных камянёў. Пасля яшчэ аднаго канцэрта дзяўчына, якая з’яўляцца членам Саюза мастакоў Расii, перадала гурту «Spasenie» карцiну, якую малявала сем гадоў. На палатне — выява гары, якая лiчыцца мясцовай славутасцю. Пакуль жа брастаўчане парадавалiся, што на працягу 4 тыдняў адсутнасцi ў Беларусi яны заставалiся лiдарамi хiт-парада АНТ «Сярэбраны грамафон». А парадаваўшыся, заселi за працу — сваю новую праграму калектыў збiраецца прэзентаваць ужо восенню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкi гурт «Spasenie» вярнуўся з гастроляў па Далёкаму Усходу з яркiмi ўражаннямi i першымi экспанатамi для свайго музея падарункаў
|
|