Адвакат паквапiўся на хабар
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
А калi дакладней, дык справа выглядала наступным чынам. Ён па сваiх службовых абавязках узяўся адстойваць iнтарэсы аднаго гомельскага бiзнэсмена, якi трапiў у поле зроку праваахоўных органаў за лжывы данос на свайго былога сябра i партнёра па прадпрымальнiцтву, за што яму «свяцiла» лава падсудных. Вывучыўшы крымiнальную справу, адвакат даў зразумець свайму падапечнаму, што без адпаведнай «падмазкi» судовы працэс не выйграць. I для пачатку патрэбна трыста долараў, каб з тым-сiм пакаштаваць у рэстаране каньячку ды закусiць чорнай iкрой у час гутаркi-абмеркавання: як далей быць.
Сказана — зроблена. Адвакат купюры з выявамi амерыканскiх прэзiдэнтаў паклаў у свой кашалёк, так нi з кiм i не сустрэўшыся. Аднак бiзнэсмену сказаў, што справа зрушылася з месца i павiнна набраць поўны ход. Для гэтага спатрэбiцца дзве тысячы зялёных. Сказана — зроблена. Але прайшло яшчэ колькi часу, i юрыст зноў запатрабаваў грошы, на гэты раз — тысячу баксаў. Бiзнэсмен жа, прааналiзаваўшы ўсе абставiны як чалавек вопытны ў жыццёвых калiзiях, западозрыў, што яго хочуць «пракiнуць» i ў сваю чаргу запатрабаваў вярнуць яму тыя дзве тысячы. Адвакат у адказ стаў пераконваць таго, што без тысячы справы — дрэнь. Таму яму нiчога не заставалася рабiць, як закласцi ўласныя грошы, якiя павiнны перавандраваць з кашалька бiзнэсмена ў кiшэню адваката. Такi паварот вывеў бiзнэсмена з цярпення, i ён накiраваўся куды трэба па дапамогу. У вынiку адваката затрымалi, як кажуць, у самы цiкавы момант, пры перадачы грошай. А суд адмераў яму шэсць гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А калi дакладней, дык справа выглядала наступным чынам
|
|