Разбiўся расiйскi самалёт. Цi былi ў iм беларусы — удакладняецца
Сяргей РАСОЛЬКА
Мiстыка гэта цi не, але, падаецца, сёлетнi жнiвень для Расii зноў будзе «чорным». Не паспелi мы паведамiць пра выбух на Чаркiзаўскiм рынку ў Маскве, у вынiку якога пацярпелi некалькi дзесяткаў чалавек (у тым лiку, на жаль, загiнула i наша суайчыннiца), як лiтаральна ўслед прыйшла яшчэ адна жудасная навiна.
Даведаўшыся аб трагедыi, мы зноў патэлефанавалi ў Мiнiстэрства замежных спраў: цi ёсць ужо якая iнфармацыя адносна тых, хто знаходзiўся на борце ТУ-154? Зараз працягваецца масавы сезон адпачынку, многiя праводзiлi свой водпуск у тым лiку i каля мора... На жаль, як i ў мiнулы раз, на момант падрыхтоўкi iнфармацыi (апошнi раз мы патэлефанавалi ў мiнiстэрства ў аўторак у 17.10) нiякiх звестак аб магчымым знаходжаннi або адсутнасцi ў самалёце грамадзян нашай краiны не было — «iнфармацыя ўдакладняецца».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiстыка гэта цi не, але, падаецца, сёлетнi жнiвень для Расii зноў будзе «чорным». Не паспелi мы паведамiць пра выбух на Чаркiзаўскiм рынку ў Маскве, у
|
|