21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прафсаюз — гарой за студэнтаў

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Лiдары

Больш за 85 працэнтаў навучэнскай моладзi нашай краiны з’яўляюцца членамi прафсаюза. Менавiта гэтай сацыяльнай катэгорыi прафсаюзнымi органамi аказваецца значная падтрымка i дапамога, iншымi словамi, прафсаюз выконвае ролю надзейнага сябра i дарадцы. Самымi буйнымi студэнцкiмi прафсаюзнымi арганiзацыямi лiчацца пярвiчкi БДУ, БНТУ, БДПУ i БДЭУ. Для таго, каб блiжэй пазнаёмiцца з дзейнасцю гэтай незвычайнай сям’i, рэдакцыя газеты «Звязда» сустрэлася з яе лiдарамi. Знаёмцеся, гэта Раман Восiпавiч ДАПIРА, намеснiк старшынi Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi, Нiна Мiхайлаўна РАДЗЕВIЧ, старшыня прафкама БДУ, i Дзiма ЦЯЛЮК, старшыня прафбюро геаграфiчнага факультэта БДУ.

ДАТАВАННЕ САНАТОРЫЯЎ-ПРАФIЛАКТОРЫЯЎ ЗАХАВАЕЦЦА

У сiстэме Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь дзейнiчае 14 студэнцкiх санаторыяў-прафiлакторыяў. Сярод iх два навабранцы — пры Гомельскiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце iмя П. Сухога i пры Вiцебскiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце iмя П. Машэрава. Менавiта яны на сённяшнi дзень застаюцца для студэнтаў найбольш даступнымі для таго, каб прайсцi санаторна-курортнае лячэнне.

Р.В.: «Асноўнае наша дасягненне — захаванне датавання студэнцкiх санаторыяў-прафiлакторыяў са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Таксама вырашаны пытаннi iх дзяржаўнай атэстацыi».

Прэзiдыум ЦК своечасова звярнуў увагу на арганiзацыю санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення студэнтаў. Нават у 2006 годзе, калi студэнцтва было вымушана набываць пуцёўкi ў спецыялiзаваныя санаторыi за поўны кошт, большасць вузаўскiх пярвiчак пры падтрымцы рэктаратаў часткова зменшылi кошт пуцёвак за кошт сродкаў прафбюджэту i прыбытку ВНУ.

У ПЛАНАХ — БУДАЎНIЦТВА СТУДЭНЦКАЙ ВЁСКI

Вызваленне ад падаходнага падатку грамадзян, якiя здаюць у арэнду жылыя памяшканнi маладым спецыялiстам, дазволiць у нейкай ступенi зрабiць дадзеную паслугу для iх больш даступнай. Прафсаюз неаднаразова падымаў гэта пытанне. Як вынiк, выхад Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2006 года № 497 «Аб уплаце падаходнага падатку ў фiксаваных сумах».

Р.В.: «На жаль, не атрымалася пакуль дамагчыся падобнай гарантыi для грамадзян, якiя здаюць памяшканнi студэнтам. Рашэнне гэтай праблемы дазволiла б легалiзаваць дадзены вiд арэнды памяшканняў i знiзiць кошт, бо ўжо сёння ў сталiцы прапануюць пакой за 50—100 долараў у месяц».

У сваiм выступленнi на V з’ездзе ФПБ старшыня ЦК А. Лук’яновiч звярнуўся да кiраўнiцтва краiны з просьбай паспрыяць вырашэнню жыллёвага пытання iншагароднiх студэнтаў. Менавiта пасля гэтага форуму Прэзiдэнт А.Р. Лукашэнка даў распараджэнне аб вывучэннi пытання будаўнiцтва студэнцкай вёскi. Размяшчацца студэнцкая вёска будзе ў раёне медыцынскага ўнiверсiтэта. Прапановы па яе канцэпцыi падрыхтаваны ЦК i ў блiжэйшы час будуць накiраваны Мiнiстэрству адукацыi.

Р.В.: «Адной з прапаноў з’яўляецца будаўнiцтва асобных iнтэрнатаў для сямейных студэнтаў, аспiрантаў, маладых выкладчыкаў, стварэнне спецыяльных секцый для студэнтаў з абмежаванымi магчымасцямi».

СТУДЭНЦКАЯ ПАЛIКЛIНIКА ЗАХАВАЛА СВОЙ СТАТУС

Быў час, калi 33-ю студэнцкую палiклiнiку хацелi зрабiць звычайнай тэрытарыяльнай, а студэнтаў, адпаведна, раскiдаць па розных палiклiнiках сталiцы. Толькi дзякуючы своечасоваму ўмяшанню галiновага прафсаюза i Мiнскага гарадскога аб’яднання арганiзацый галiновых прафсаюзаў, 33-я палiклiнiка захавала статус студэнцкай.

36 ПРАФСАЮЗНЫХ СТЫПЕНДЫЙ. АДНА З IХ МОЖА СТАЦЬ I ТВАЁЙ

ЦК пастаянна вывучае пытаннi своечасовасцi павышэння стыпендый моладзi, якая вучыцца. Прыемна канстатаваць, што ў гэтым плане Беларусь знаходзiцца на вядучых пазiцыях сярод краiн СНД.

Р.В.: «У той жа час мы неаднаразова выказвалi пазiцыю аб неабходнасцi павелiчэння стыпендый магiстрантаў. Дадзеная прапанова зараз прапрацоўваецца Мiнiстэрствам адукацыi».

ЦК i абкамы зацвердзiлi i пастаянна выплачваюць 36 прафсаюзных стыпендый. У 2005 годзе перапрацавана i зацвержана ў новай рэдакцыi Палажэнне аб стыпендыях галiновага прафсаюза. Увага звернута на тых прафактывiстаў, якiя зарэкамендавалi сябе ва ўсiх сферах студэнцкага жыцця (вучоба, навука, творчасць, спорт i г.д.).

ТЭРМIН ДЗЯРЖЗАБЕСПЯЧЭННЯ ПРАДОЎЖАНЫ

На пастаянным кантролi знаходзяцца пытаннi дзяржаўнага забеспячэння сiрот, якiя вучацца, i прыраўнаваных да iх катэгорый. У 2006 годзе ўступiў у сiлу адпаведны Закон. Ён звузiў кола асоб, якiя маюць права на дзяржзабеспячэнне ў перыяд навучання ва ўстановах прафесiйнай адукацыi. Лiст мiнiстру адукацыi па гэтай праблеме дапамог праз Пастанову Савета Мiнiстраў аднавiць права на дзяржзабеспячэнне для маладых людзей, якiм яно было прадстаўлена да ўступлення Закона ў сiлу. Iм з 1 лiпеня 2006 г. было адноўлена дзяржзабеспячэнне да заканчэння навучання i на працягу аднаго месяца да працаўладкавання. Акрамя таго, плануецца ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у гэты Закон.

Р.В.: «Мы працягваем дабiвацца распаўсюджвання дадзенага статусу на асоб, якiя атрымлiваюць першую прафесiйную адукацыю на адпаведнай яе ступенi, ва ўзросце да 25 гадоў i навучэнцаў, якiя страцiлi апошняга з бацькоў у перыяд навучання, а таксама аднаўлення льгот на бясплатны праезд для гэтай катэгорыi ва ўзросце з 18 гадоў да заканчэння навучання».

ЮРЫСТЫ КАНСУЛЬТУЮЦЬ. БЯСПЛАТНА

Значны матывацыйны эфект мае кансультацыйная праца сярод моладзi, якая вучыцца i працуе. Так, работнiкi ЦК штомесяц ладзяць у прафкаме студэнтаў БДУ кансультацыйны пункт, куды можа звярнуцца за бясплатнай прававой дапамогай любы студэнт — член прафсаюза.

Н.М.: «Мы запрашаем юрыстаў-практыкаў, якiя трэцi чацвер кожнага месяца на працягу дзвюх гадзiн прымаюць студэнтаў. Арганiзуюцца таксама агульныя юрыдычныя кансультацыi, куды могуць прыйсцi ўсе жадаючыя i задаць пытаннi. Такiя мерапрыемствы садзейнiчаюць выяўленню праблем, якiя хвалююць членаў нашай арганiзацыi, тым самым павялiчваючы поле для дзейнасцi».

МАЛАДЫ СПЕЦЫЯЛIСТ ПАВIНЕН ВЕДАЦЬ НЕ ТОЛЬКI СВАЕ АБАВЯЗКI. АЛЕ I ПРАВЫ

Вось ужо некалькi гадоў на базе ўстаноў вышэйшай адукацыi праводзяцца семiнары па пытаннях размеркавання выпускнiкоў, працаўладкавання, правоў маладых спецыялiстаў. Гэта дае магчымасць пазнаёмiць не толькi з заканадаўствам аб працы, але i магчымасцямi прафсаюза ў абароне iх працоўных правоў, даць каардынаты Цэнтральнага, тэрытарыяльных камiтэтаў.

У лiпенi 2006 года праводзiлася Iнтэрнэт-канферэнцыя «Працаўладкаванне выпускнiкоў устаноў адукацыi», куды змаглi звярнуцца не толькi выпускнiкi, але i работнiкi кадравых службаў органаў i ўстаноў адукацыi. Падобная праца праводзiцца i абкамамi прафсаюза.

МАЛАДЫ ВЫКЛАДЧЫК, А ПРАПIСКI НЯМА...

Вострай застаецца праблема прапiскi iншагароднiх маладых спецыялiстаў ВНУ ў сталiцы i абласных цэнтрах. Прапiсваць iх у студэнцкiх iнтэрнатах забаронена. Таму ўстановам, якiя не маюць iнтэрнатаў для выкладчыкаў, квоты на прапiску не выдзяляюцца.

Р.В.: «Родзiчы прапiсваць iх, безумоўна, не праяўляюць жадання. I не дзiўна, бо ўчарашнi студэнт аўтаматычна стане патэнцыяльным прэтэндэнтам на частку жыллёвай плошчы. Выйсцем, на наш погляд, магло б стаць надзяленне ўстаноў адукацыi правам часовай прапiскi па iх юрыдычных адрасах iншагароднiх выпускнiкоў, размеркаваных у гэтыя ўстановы, на перыяд працы па размеркаванню. Два гады — тэрмiн, за якi звычайна тым цi iншым чынам праблема прапiскi вырашаецца.

У КОЖНАГА ЁСЦЬ ШАНЦ СТАТЬ БЮДЖЭТНIКАМ

Шмат зроблена ЦК для ўдасканалення нарматыўных прававых актаў у сферы сацыяльнай падтрымкi моладзi. Актуальныя пытаннi прадстаўлення студэнтам i навучэнцам скiдак са сфармiраванага кошту навучання i пераводу на бюджэтнае навучанне вырашаюцца пры ўдзеле адпаведных прафкамаў. Гэта прадугледжана адпаведнымi пастановамi Савета Мiнiстраў. ЦК аператыўна распрацаваны метадычныя рэкамендацыi па ўдзелу прафкамаў у гэтай працы, i зараз падводзяцца першыя вынiкi дадзенай кампанii.

КУДЫ IДУЦЬ УЗНОСЫ, ЯКIЯ МЫ ПЛАЦIМ?

Н.М.: «Узносы студэнтаў бюджэтнай формы навучання складаюць на сённяшнi дзень адзiн працэнт ад агульнай сумы стыпендыi, а платнiкаў — адзiн працэнт ад базавай велiчынi. Агульная сума ўзносаў за ўсе пяць гадоў навучання складае прыкладна 50 тысяч беларускiх рублей, а ў платнiкаў i таго менш. Мiнiмальная ж матэрыяльная дапамога складае якраз не менш за тыя ж 50 тысяч беларускiх рублёў. Атрымаць яе можа кожны студэнт раз на год пры прад’яўленнi дакумента, якi сведчыць аб складаным матэрыяльным становiшчы».

Акрамя рэгулярнай платы ўзносаў ад члена прафсаюза патрабуецца толькi выкананне Статута галiновага прафсаюза.

Студэнтаў цiкавiць, на што расходуюцца iх узносы.

Н.М.: «Штогод складаецца каштарыс расходаў прафсаюзнай арганiзацыi. Яны iдуць на выплату зарплаты работнiкам прафкама i адпаведных падаткаў, арганiзацыю культурна-масавых i спартыўных мерапрыемстваў, аздараўленне, лячэнне, прэмiраванне, матэрыяльную дапамогу, падпiску, адмiнiстрацыйныя расходы, навучанне актыву, арганiзацыю экскурсiй, паходаў у культурныя ўстановы».

НА РОЎНЫХ. НЯМА КIРАЎНIКОЎ I ПАДНАЧАЛЕНЫХ

Адна з формаў працы — выязныя семiнары актыву. Праводзяцца яны на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганцiна». Паводле слоў Нiны Мiхайлаўны, у лiстападзе плануецца правесцi падобную вучобу прафсаюзных лiдараў першага курса.

Самай жа эфектыўнай формай працы Раман Восiпавiч лiчыць сустрэчы з членамi прафсаюза. Галоўнае, каб яны праводзiлiся граматна i якасна. На сустрэчах у пярвiчках падымаюцца праблемы, характэрныя для нейкай адной арганiзацыi. З часам гэтыя лакальныя праблемы, калi на iх не звярнуць увагу, могуць перарасцi ў праблему вялiкiх маштабаў.

Перыядычна праводзяцца прамыя лiнii. Большасць званкоў — ананiмныя. Але частка пытанняў паступае i праз «глабальную павуцiну». Зараз арганiзоўваюцца тэматычныя лiнii.

УРА! НЕ АДЛIЧЫЛI

Р.В.: «На мой погляд, значнай гарантыяй для студэнта з’яўляецца гарантыя пры адлiчэннi. Гэтая непрыемная працэдура таксама ўзгадняецца з прафсаюзным камiтэтам».

Так, у студэнта, якi звярнуўся ў ЦК прафсаюза, у межах адной экзаменацыйнай сесii склалася акадэмiчная запазычанасць з аднаго залiку i двух iспытаў (да апошнiх недапушчаны па вынiках залiковай сесii). Яго хацелi адлiчыць з ВНУ.

Р.В.: «Гэты студэнт з’яўляецца членам прафсаюза. Мы патлумачылi хлопцу, што заканадаўства Рэспублiкi Беларусь не прадугледжвае адлiчэнне студэнта ў такiм выпадку. Параiлi яму хадайнiчаць перад дэканам аб устанаўленнi iндывiдуальных тэрмiнаў лiквiдацыi запазычанасцi, у першую чаргу — залiку. I што вы думаеце, студэнт працягвае навучанне».

ТУТ ВЫХОЎВАЮЦЬ ЛIДАРАЎ

Наш прафсаюз супрацоўнiчае з роднаснымi прафсаюзамi краiн СНД. Нядаўна ён увайшоў у Садружнасць студэнцкiх i маладзёжных арганiзацый краiн СНД, а яго прадстаўнiкi ўдзельнiчалi ў першым з’ездзе Садружнасцi ў Кабардзiна-Балкарыi. Таксама падтрымлiваюцца цёплыя адносiны з органамi студэнцкага самакiравання ВНУ Беларусi i краiн СНД.

У шэрагах прафсаюза выраслi лiдары iншых арганiзацый. Напрыклад, старшыня Мiнскага абкама ГА «БРСМ» Р. Трухан у гады навучання ў Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце быў адным з найбольш аўтарытэтных прафсаюзных лiдараў.

ПЯРВIЧКI РУЛЯЦЬ

Трэцi мой суразмоўца, Дзiма Цялюк, вучыцца на 4 курсе. Зараз ён, як i яго калегi, прымае ў шэрагi прафсаюза першакурснiкаў, якiя нядаўна пакiнулi школьныя парты i чулi пра гэтую арганiзацыю толькi ад бацькоў.

Д.Ц.: «Першакурснiкi ў гэтым годзе трапiлiся актыўныя. Уступаюць у арганiзацыю ахвотна, многiя iмкнуцца быць прафоргамi груп. Найбольшую iнiцыятыву праяўляюць платнiкi, напэўна, у сувязi з павышэннем аплаты. Я, у сваю чаргу, кантралюю, каб выбары праходзiлi дэмакратычна, справядлiва. Нiкога насiльна не прымушаю падпiсваць заявы. Студэнты павiнны самi прымаць рашэнне. У сваёй працы прытрымлiваюся асабiстага падыходу: сустракаюся з кожнай групай асобна.

Заўважыў, што нават той невялiкi працэнт студэнтаў, якiя адмаўлялi прафсаюзную арганiзацыю, на 2-3 курсах самi прыходзяць i просяць дазволу папоўнiць яе шэрагi.

На нашым факультэце члены прафсаюза не толькi вучацца i працуюць. Але i адпачываюць. Вясной у нас па традыцыi праходзiў Дзень выдатнiка. Прафсаюзная арганiзацыя нашага ўнiверсiтэта аказала значную матэрыяльную падтрымку для яго правядзення. На факультэце прайшла афiцыйная частка. Выступалi нават Аляксандра i Канстанцiн з вiншавальнай праграмай (Канстанцiн, дарэчы, скончыў наш факультэт). Пасля мы накiравалiся на надзвычай цiкавую праграму ў дыска-клубе «Рэактар».

Дапамагае мне ў працы Мiхаiл Васiльевiч Кухарчык, намеснiк дэкана па выхаваўчай працы. Менавiта, дзякуючы яму свята арганiзавалi ўсяго за два днi».

Кожны мае права на выбар. I ты, малады чалавек, якi напiсаў заяву з просьбай прыняць у шэрагi прафсаюза, не выключэнне.

Ты, бясспрэчна, можаш заставацца пасiўным членам прафсаюза i проста рэгулярна плацiць членскiя ўзносы. А можаш уносiць прапановы, iдэi, заўважаць праблемы, тым самым дапамагаючы сваiм лiдарам. Маецца i трэцi варыянт: стаць самому лiдарам i весцi за сабой людзей. А арганiзатарскiя якасцi, павер, заўсёды спатрэбяцца. Дзе б ты пасля ні працаваў, атрыманы вопыт дапаможа не згубiцца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 85 працэнтаў навучэнскай моладзi нашай краiны з’яўляюцца членамi прафсаюза. Менавiта гэтай сацыяльнай катэгорыi прафсаюзнымi органамi аказвае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика