«Гараднiчанка» працягвае гульнюСпорт-тайм Беларускiя гандбалiсткi стартавалi ў еўракубках. Мiнскi «БНТУ» прайграў у першым квалiфiкацыйным раундзе Лiгi чэмпiёнаў грэчаскаму «Анагенiзi» — 20:39. А вось «Гараднiчанка» пераадолела бар’ер адборачнага этапу Кубка ЕГФ: у матчы ў адказ граднянчанкi на сваёй пляцоўцы справiлiся з азербайджанскiм «Карадагам» — 21:16.Юнiёркi заяўляюць аб сабе Беларускiя грацыi вярнулiся з Масквы з чэмпiянату Еўропы па мастацкай гiмнастыцы з пяццю ўзнагародамi. Нашы групавiчкi заваявалi «бронзу» ў шматбор’i i «срэбра» ў практыкаваннi са стужкамi. На жаль, нашы дарослыя спартсменкi не трапiлi ў прызёры ў iндывiдуальных вiдах праграмы, а вось юнiёркi, наадварот, парадавалi поспехамi: сярэбраныя медалi атрымалi Марына Юшкевiч за практыкаванне з булавамi i Настасся Iванкова — за скакалку. Вызначылiся юнiёркi i ў камандных спаборнiцтвах: заваяваўшы «срэбра». Упершыню нашы баскетбалiсткi выступяць на «Еўра» Беларуская жаночая баскетбольная зборная ў першы раз прабiлася ў фiнальную частку кантынентальнага першынства. У адказным матчы з лiдарам групы, Грэцыяй, наша каманда паказала на што здатная — 63:60 на карысць беларусак. Падначаленыя Анатоля Буяльскага дэбютуюць на Еўра ў Iталii ў наступным годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя гандбалiсткi стартавалi ў еўракубках. Мiнскi «БНТУ» прайграў у першым квалiфiкацыйным раундзе Лiгi чэмпiёнаў грэчаскаму «Анагенiзi» — 20:39
|
|