21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кампенсацыя за нявыкарыстаны водпуск падаткам абкладаецца

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Муж жыхаркi вёскi Новадзевяткавiчы Слонiмскага раёна Нiны Мiхайлаўны Крэчык — Мiкалай Аляксандравiч — пасля выхаду на пенсiю яшчэ пэўны час працаваў па кантракту старшым дыспетчарам у сельгаспрадпрыемстве. Нядаўна яго скарацiлi, прычым зроблена ўсё было з захаваннем патрэбных у такiх выпадках працэдур: чалавека папярэдзiлi за два месяцы, выплацiлi дапамогу за тры месяцы i кампенсацыю за два нявыкарыстаныя водпускi. Менавiта з-за апошняй i ўзнiкла праблема: цi павiнны з памянёнай кампенсацыi браць падаходны падатак?

— I ў бухгалтэрыi гаспадаркi, i ў нашай падатковай iнспекцыi нам адказалi, што такi падатак павiнен вылiчвацца, — гаварыла Нiна Мiхайлаўна. — Але вось перада мной «Звязда» за 18 лiпеня, дзе вы праводзiлi «прамую лiнiю» з удзелам спецыялiстаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. На аналагiчнае пытанне заяўнiцы — цi павiнны браць падаходны падатак з сумы кампенсацыi за нявыкарыстаны водпуск — яны даюць адказ: не павiнны. Дапамажыце нам разабрацца ў сiтуацыi.

Просьбу чытачкi мы ў сваю чаргу адрасавалi начальнiку ўпраўлення прававога забеспячэння i нагляду дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Алене Камiсаравай.

— Згодна з артыкулам 12 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб», падаходным падаткам не абкладаецца выхадная дапамога ў памеры трох сярэднямесячных заробкаў. Калi ж яна перавышае памер трох сярэднямесячных заробкаў (гэта можа быць прадугледжана, напрыклад, калектыўным дагаворам цi галiновым пагадненнем), тады падаходным падаткам абкладаецца сума звыш памеру трох сярэднямесячных заробкаў, — паведамiла Алена Васiльеўна. — Падпункт 1.3 пункта 1 гэтага ж артыкула 12 закона гаворыць, што кампенсацыя за нявыкарыстаны водпуск падаходным падаткам абкладаецца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Муж жыхаркi вёскi Новадзевяткавiчы Слонiмскага раёна Нiны Мiхайлаўны Крэчык — Мiкалай Аляксандравiч — пасля выхаду на пенсiю яшчэ пэўны час працаваў п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика