Прэзiдэнт Беларусi правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнiкоў украiнскiх СМI
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнiкоў украiнскiх СМI.
Ужо сталi традыцыйнымi прэс-туры ў Беларусь прадстаўнiкоў СМI рэгiёнаў Расii. Для ўкраiнскiх журналiстаў гэты прыезд — першы. У прэс-туры прымаюць удзел прадстаўнiкi больш як 30 сродкаў масавай iнфармацыi, якiя ахоплiваюць усе рэгiёны Украiны. Украiнскiя журналiсты знаходзяцца ў Беларусi з 20 лiстапада i за гэты час наведалi шэраг сельскагаспадарчых i прамысловых прадпрыемстваў Гомельскай i Мiнскай абласцей, Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека, гiсторыка-культурны комплекс «Лiнiя Сталiна». Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыi пачнецца ў 12.00 па Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсiя будзе паказана па беларускiх тэлеканалах у 21.00. Украiна з’яўляецца важным гандлёва-эканамiчным партнёрам Беларусi. Тавараабарот памiж дзвюма дзяржавамi за апошнiя чатыры гады павялiчыўся ў тры разы: з $562 млн у 2002 годзе да $1,8 млрд у 2005 годзе. Тэндэнцыя да росту тавараабароту захоўваецца i ў бягучым годзе. Плануецца, што па вынiках 2006 года ён перавысiць $2 млрд. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо сталi традыцыйнымi прэс-туры ў Беларусь прадстаўнiкоў СМI рэгiёнаў Расii. Для ўкраiнскiх журналiстаў гэты прыезд — першы
|
|