21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карцiны i стужкi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

«Золата» «Лiстапада» за фiльм Аляксея Балабанава «МНЕ НЕ БАЛЮЧА» замест рэжысёра атрымаў Мiкiта Мiхалкоў, якi прыехаў на фестываль у Беларусь упершыню. Глядацкiя сiмпатыi дасталiся Расii. Але цi можна iх вымераць аб’ектыўна, гэта ж не спорт, дзе ўсё вырашаецца сотымi долямi? Усяго адну сотую саступiў расiйскай стужцы фiльм шведскага рэжысёра Кая Полака «ЯК НА НЯБЁСАХ», атрымаўшы «срэбра». На трэцiм месцы апынуўся беларускi фiльм «Я ПАМЯТАЮ» рэжысёра Сяргея Сычова. Чарнобыльская тэма, знаёмыя вобразы ды i твары любiмых акцёраў — «свая кашуля», што называецца. Але калi меркаваць па рэакцыi гледачоў, якая панавала пасля паказу фiльмаў, то здавалася, што столькi авацый i крыкаў «брава», колькi сарваў кiргiзскi фiльм «Куфар продкаў», не дасталося нiкому... Па ўсiм вiдаць, што беларусы любяць кiно шчырае, якое iдзе «ад жыцця», якое дае магчымасць i пасмяяцца, i пусцiць слязу. Але ёсць iншыя фiльмы, дзе няма гатовых адказаў. Дзеля якiх, уласна, i ладзяцца кiнафестывалi ва ўсiм свеце.

Добра, што ў нашай мовы такiя багатыя магчымасцi дакладна вызначаць сэнс з’яў. У дачыненнi, напрыклад, да кiнавытворчасцi. Прадукт гэтай вытворчасцi можна назваць словам «кiнастужка». I зразумела, што гаворка iдзе аб кадрах, якiя на экране змяняюць адзiн аднаго, забаўляючы чалавека.

А можна яшчэ выкарыстоўваць слова «кiнакарцiна» — калi маеш справу з мастацкiм творам, якi абуджае пачуццi, вярэдзiць душу, прымушае думаць i прыадчыняе таямнiцу гармонii, на якой трымаецца гэты свет. Падчас прагляду фiльмаў сёлетняга мiжнароднага фестывалю «Лiстапад» у многiх уважлiвых гледачоў была магчымасць зразумець, што значыць кiно як мастацтва.

I я зразумела, дзеля чаго ў свеце iснуе кiно. Дзеля такiх карцiн, як «ВОСТРАЎ» Паўла Лунгiна, якi iшоў у Мiнску па-за конкурсам. Ён проста не мог быць у конкурсе — ён па-за канкурэнцыяй, таму што ствараўся зусiм не дзеля таго, каб некаму i нешта даказаць. Гэты фiльм не забаўляе. Але разам з тым кожны кадр у iм сапраўды паказвае свет як боскае тварэнне — з любоўю, з надзеяй. З верай у тое, што нават праз грэшнага чалавека, якi шчыра пакаяўся, Бог можа яўляць сваю волю i дапамагаць iншым людзям. Такiя фiльмы потым носiш з сабой, дзень за днём адкрываючы паступова сэнс розных дэталяў, адшукваючы свой адказ на пытанне, якое гучыць у карцiне: за што Каiн забiў Авеля?..

Брат, якi забiвае роднага брата — тэма карцiны «ВЕЦЕР, ЯКI КАЧАЕ ВЕРАС» (сумеснай вытворчасцi Iрландыi, Вялiкабрытанii, Францыi). Фiльм, якi сёлета атрымаў Гран-пры на Канскiм кiнафестывалi. За што ж даюць прызы ў Канах? — задавалiся пытаннем перад паказам беларускiя гледачы. З гэтым жа пытаннем — толькi ў недаўменнi — многiя выходзiлi з кiнатэатра, часта нават не даглядзеўшы карцiну.

Але каб зразумець, дзеля чаго яна створана, трэба было iменна даглядзець. Таму што падзеi амаль стогадовай даўнiны, якiя адбывалiся ў Паўночнай Iрландыi, узгаданыя не дзеля таго, каб паказаць, як i з чаго вырасла Iрландская Рэспублiканская армiя, якую сёння лiчаць тэрарыстычнай арганiзацыяй. Фiльм якраз пра тое, як вызваленчая вайна паступова ператвараецца ў грамадзянскую, у вынiку якой брат паўстае на брата.

— Такiя моманты, напэўна, ёсць у гiсторыi кожнай краiны, — адзначыла старшыня прафесiйнага журы «Лiстапада» кiнарэжысёр Святлана Дружынiна. — I мы гэта перажылi падчас рэвалюцыi, грамадзянскай вайны. Вельмi глыбокi фiльм, але ён да таго ж i зроблены моцна па рэжысуры, у iм няма нiводнага «прахаднога» кадра.

Так высока ацанiла фiльм народная артыстка Расii ўслед за выдатнай францужанкай Катрын Дэнёў, якая ўзначальвала журы ў Канах. I да гэтых жанчын няма пытанняў. Таму што ёсць фiльмы, якiя значныя для чалавечага разумення, пры гэтым яны наўрад цi самi па сабе могуць мець шчаслiвы лёс у пракаце — ужо вельмi некамерцыйны характар маюць. Можа, якраз таму, што прымушаюць працаваць розум. Iх нельга глядзець з чыпсамi ў руках. Iх трэба глядзець. Менавiта для такiх фiльмаў вельмi важная падтрымка на фестывалях: розныя прызы прыцягваюць увагу пракатчыкаў i выклiкаюць цiкавасць гледачоў. Рэжысёр Кен Лоўч, напрыклад, адзначаў, што калi яго фiльм толькi выйшаў, яго пагаджалiся паказваць толькi 30 кiнатэатраў з усёй Вялiкабрытанii, а пасля перамогi ў Канах да iх далучылiся яшчэ 100 кiнатэатраў. Галоўны прыз прафесiйнага журы ў Беларусi — знак таго, што ёсць у нас разуменне пра тое, якой павiнна быць сучасная рэжысура.

Такая, як у фiльме «ФРАНЦ+ ПАЛIНА», якi атрымаў другiя па значнасцi прызы прафесiйнага журы: за работу аператара прыз iмя Юрыя Марухiна i за лепшы дэбют у рэжысуры прыз iмя Вiктара Турава. Святлана Дружынiна нават не адразу зразумела, што фiльм расiйскi — настолькi ён беларускi па духу i па сэнсу. Тое, як зняў Беларусь аператар Максiм Трапо, можна было б лiчыць прызнаннем ў любовi да роднай зямлi. Ён, расiянiн па паходжанню, сапраўды ўлюбiўся ў Беларусь i яе людзей, з якiмi ўпершыню сутыкнуўся на здымках. Так жа, як i малады расiйскi рэжысёр Мiхаiл Сегал. Гiсторыю Рамэо i Джульеты часоў Вялiкай Айчыннай ён расказаў сучаснай кiнамовай, ажыццявiўшы апошнюю задуму класiка беларускай лiтаратуры Алеся Адамовiча.

Гiсторыя гэтая задумвалася дзеля таго, каб прымiрыць народы, якiя былi ворагамi шэсцьдзесят гадоў таму. Дзеля гэтага героямi сталi юныя чыстыя iстоты, якiя хацелi проста кахаць, знаходзячыся памiж двух агнёў. Яна баялася пайсцi да немцаў, ён — да партызан. Увесь фiльм ты сядзiш i баiшся за iх — i гэтае пачуццё страху адчуваеш фiзiчна. Можа, таму драматычны фiнал стаў нечаканым для многiх, хто так палюбiў Франца за дзве гадзiны фiльма. Хацелася б канчатковага i беспаваротнага «хэпi-энда», а не пытання i здагадак, з якiмi ты пакiдаеш залу. Можа таму, што гэтыя пытаннi былi, я знаходзiлася пад уздзеяннем карцiны некалькi дзён, хоць глядзела яе ўжо другi раз. Але я знайшла адказ для сябе: для гiсторыi Рамэо i Джульеты гэты фiнал вельмi аптымiстычны, улiчваючы тое, што вайна па сюжэту яшчэ не скончана. У Шэкспiра загiнулi абодва. Тут — яна жыве i дае жыццё маленькаму чалавечку. Да таго ж, i з Францам невядома што адбылося: стрэлу ж нiхто не чуў, а значыць, ёсць толькi нашы здагадкi...

Гледачы выходзiлi з залы ў шоку. Былi такiя, хто не прыняў гэты фiльм. Маўляў, i недакладнасцi, i ўсё так доўга, пакутлiва, складана... Але дзеля галоўнага, што ў iм ёсць, я, напрыклад, гатовая заплюшчыць вочы на недакладнасцi. Не дзеля гiстарычнай фiксацыi ваенных падзей ён створаны, а зусiм з iншай мэтай — пацыфiсцкай, гуманiстычнай. Франца шкада, i ў гэтым ёсць абуджэнне менавiта чалавечых пачуццяў — не да ворага, а да хлопчыка, якi апынуўся ў складанай сiтуацыi. I калi не тут, у Беларусi, то дзе яшчэ гэты фiльм паказваць? У Расii наўрад цi яго могуць зразумець i прыняць у поўнай меры. Казалi, што калi карцiну паказвалi на кiнафестывалi ў Маскве, то ўсе здзiўлялiся: няўжо ў Беларусi сапраўды палiлi вёскi? Як усё хутка забываецца... У кожнай краiне вывучаюцца сёння гiстарычныя падзеi, якiя адбывалiся перш на яе тэрыторыi.

Фiльм зроблены вельмi канцэптуальна ў моўным плане: немцы гавораць па-нямецку, беларусы — па-беларуску. Руская мова гучыць вельмi мала, толькi тады, калi на ёй размаўляюць рускiя. Як гэта было тады. I як гэта бачыў i ведаў Алесь Адамовiч. Яго думкi, дарэчы, зразумелi ў Германii, дзе на фестывалi ў Котбусе карцiна «Франц+Палiна» атрымала прыз за «Дыялог культур». На «Лiстападзе» спецыяльны дыплом журы кiнапрэсы адзначыў «творчы сiнтэз лiтаратуры i кiно», падкрэслiўшы яшчэ раз, што лепшае кiно па беларускай тэматыцы — гэта экранiзацыя лiтаратуры, якая падымае важныя чалавечыя тэмы.

Момант чалавечых перажыванняў i пакут душы — тэма лепшых карцiн «Лiстапада». «РЭКВIЕМ», створаны ў Германii, звяртаецца да пакут дзяўчыны, якая носiць у душы сапраўднага беса. У пэўны момант ён авалодвае яе душой, не дазваляючы вырвацца нават словам малiтвы. Ты разумееш, што ў гэтым процiстаяннi бiтва не не жыццё, а на смерць: хто каго. Актрыса, якая паказала гэта пераканаўча, атрымала высокую адзнаку журы як выканаўца лепшай жаночай ролi.

Лепшага выканаўцу мужчынскай ролi журы прыкмецiла ў шведскiм фiльме «ЯК НА НЯБЁСАХ». Да гэтай карцiны ў беларусаў аказалася асаблiвае стаўленне. Гэта гiсторыя знакамiтага дырыжора, якi пасля iнфаркту прыязджае ў родную вёску, да людзей, пра якiх ведае вельмi мала. Але чым больш з iмi знаёмiцца, тым больш любiць iх, i хочаш не хочаш, уплывае на iх жыццё, мяняючы погляды на яго — праз мастацтва. I ўсё складваецца выдатна, вось яго самадзейны хор едзе на фестываль, вось каханне толькi-толькi пачалося — пiк, на якiм ён пакiдае гэты свет. Цёплы i жыццядзейны фiльм, якi выклiкае толькi радасць, нягледзячы на сумны фiнал. Фiльм, у якiм вельмi прадумана ўсё, зроблены вельмi якасна. Нездарма ён быў намiнаваны на «Оскара» як лепшы замежны фiльм. «Оскара», праўда, не атрымаў.

Затое ўтварыў сапраўдны фурор у Беларусi — не толькi сярод гледачоў. Журы кiнапрэсы прысудзiла свой прыз «Магiя кiно» менавiта рабоце Кая Полака. Спецыяльны прыз Прэзiдэнта Беларусi «За гуманiзм i духоўнасць у кiно» таксама паедзе ў Швецыю. Пасланнiк Швецыi ў Беларусi Стэфан Эрыксан, якi быў iнiцыятарам паказу гэтага фiльма на «Лiстападзе», адчуваў сябе на закрыццi фестывалю сапраўды як на нябёсах, з натхненнем падзякаваў беларусам на iх роднай мове. Сапраўды: для мастацтва няма межаў, ёсць межы нашых уяўленняў пра мастацтва, якiя рассоўваюцца, калi дакранаешся да таго, што створана з розумам i любоўю.

I пры ўсiм пры гэтым просты глядач (калi верыць лiчбам) аддаў перавагу простаму кiно. Без «замарочак» i пытанняў, дзе ёсць усё, чым можна ўзяць нашага гледача менавiта сёння: брыгада рамонтнiкаў з сапраўдным сяброўствам, «круты» мэн, якi ўтрымлiвае жанчыну, «круты» джып, адданыя сваёй iдэi дэсантнiкi, спевы пад гiтару, развагi пра рускую зямлю, прыгожая хворая дзяўчына, якая павiнна памерцi i якую вельмi шкада. У рэшце рэшт, у фільме «МНЕ НЕ БАЛЮЧА» ёсць Рэната Лiтвiнава i Мiкiта Мiхалкоў, якiх гледачы вельмi любяць. Мiхалкоў прызнаваўся ў любовi да Беларусi i павазе да беларусаў. Быў рады сустрэцца з Уладзiмiрам Гасцюхiным i паразважаць пра лёс беларускай кiнастудыi, якая проста павiнна мяняцца. А што застаецца рабiць? Вунь жа якiя фiльмы выдатныя паўсюль сталi здымаць. У Эстонii, напрыклад, штогод тры карцiны з добрым бюджэтам плюс яшчэ некалькi малабюджэтных. У Польшчы 10—15 фiльмаў у год. Нават ва Узбекiстане ёсць мэта здымаць па 15 фiльмаў штогод за дзяржаўныя грошы. Пакуль такiх здымаецца дзесьцi пяць, але пры «Узбекфiльме» ёсць шмат прыватных студый, якiя выпускаюць яшчэ каля дзесяцi. I людзi, паводле слоў актрысы Рано Шадзiевай, вельмi любяць хадзiць у кiно...

Мы таксама любiм. Але пакуль памiж сваiм i якасным замежным кiно аддаём перавагу замежнаму. «Свой» фiльм — добры аргумент, калi свая тэма пры гэтым значная для людзей. Але да гэтага аргумента трэба дадаць яшчэ адзiн — якасць. I каб як у рэкламе шведскiх гандлёвых марак — было зроблена з розумам.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Золата» «Лiстапада» за фiльм Аляксея Балабанава «МНЕ НЕ БАЛЮЧА» замест рэжысёра атрымаў Мiкiта Мiхалкоў, якi прыехаў на фестываль у Беларусь упершыню
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика