21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiрыка i крыху бюракратыi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

2 снежня ў Бухарэсце (Румынiя) пройдзе чарговы дзiцячы конкурс песнi «Еўрабачанне» — чацвёрты па лiку. Беларусь на конкурсе прадставiць 10-гадовы Андрэй Кунец з Мазыра, аўтар i выканаўца песнi «Новы дзень». Першы канал i «Беларусь-ТБ» забяспечаць нам прамую трансляцыю конкурсу, якая пачнецца ў 21.15. Каменцiраваць выступленнi ўдзельнiкаў будзе спецыяльны карэспандэнт АТН Дзянiс Кур’ян.

Беларуская дэлегацыя накiравалася ў румынскую сталiцу 26 лiстапада, каб паспець падрыхтавацца да конкурснага выступлення. Творчую каманду чакаюць рэпетыцыi, запiс вiдэапаштовак, сустрэчы з румынскiмi школьнiкамi, удзел у «Еўраклубе», вiзiты ў Вясковы музей i музей шкляной вытворчасцi, ну i, натуральна, сам фiнальны канцэрт. З Андрэем Кунцом на сцэне будуць выступаць удзельнiцы танцавальнай групы Паўлiна Касцян, Насця Сямко, Ксенiя Субоцiна i Насця Суслава, а перажываць за выступленне нашага ўдзельнiка ў зале i за кулiсамi будуць найперш мама Святлана Кунец i мастацкi кiраўнiк Святлана Стацэнка, мiнулагодняя пераможца конкурсу Ксенiя Сiтнiк, мазырскi харэограф Аляксандр Зенчанка, урач-фанiятар Жанна Раманава, прадстаўнiкi Белтэлерадыёкампанii.

Нагадаем, удзел у дзiцячым «Еўрабачаннi» сёлета бяруць 15 краiн: Беларусь, Бельгiя, Грэцыя, Iспанiя, Кiпр, Македонiя, Мальта, Нiдэрланды, Партугалiя, Расiя, Румынiя, Сербiя, Харватыя, Швецыя, Украiна. Тэлевiзiйную трансляцыю, акрамя таго, убачаць жыхары Андоры i Аўстралii. Вядучымi конкурсу выступяць зорка румынскага тэлебачання Андрэа Марын i 12-гадовая тэлевядучая Iоана Iван (апошняя «ажывiць» сiмвал «Еўрабачання» — дзяўчынку-спявачку з папяровай вяртушкай).

Паводле правiлаў, нельга галасаваць за свайго ўдзельнiка, так што за Андрэя Кунца, якi выйдзе на сцэну 12-м, мы зможам толькi «хварэць» на адлегласцi. Дарэчы, сёлета глядацкае галасаванне будзе праходзiць па новых правiлах: яно пачнецца адначасова з выкананнем першай песнi i скончыцца праз 15 хвiлiн пасля таго, як прагучыць апошняя. Зваротны адлiк на экране будзе паказаны толькi апошнiя 6 хвiлiн. Затое нумары тэлефонаў, па якiх можна галасаваць, будуць паказвацца на пачатку кожнай песнi, у паўторах i перапынку памiж iмi. Пасля заканчэння галасавання апрацоўшчыку — нямецкай кампанii Digame — будзе дадзена 7 хвiлiн для падлiку балаў.

Для тэлефоннага галасавання беларусам спатрэбiцца набiраць нумар 8 810 101 03 ХХ (дзе ХХ — нумар упадабанага выканаўцы ад 01 да 15). Званок платны, яго кошт складзе 1180 беларускiх рублёў. Кошт SMS-галасавання (нумар выканаўцы неабходна будзе адправiць на нумар 7708) складзе 1300 рублёў. Калi ў тэлефонным галасаваннi здарацца збоi, балы будзе выстаўляць рэзервовае журы з 8 чалавек, якое прысутнiчае ў кожнай краiне.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 снежня ў Бухарэсце (Румынiя) пройдзе чарговы дзiцячы конкурс песнi «Еўрабачанне» — чацвёрты па лiку. Беларусь на конкурсе прадставiць 10-гадовы Андр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика