21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАПА РЫМСКI ПРЫБЫЎ У АНКАРУ

Бенедыкт XVI учора прыбыў з афiцыйным чатырохдзённым вiзiтам у сталiцу Турцыi Анкару.

Паводле слоў Папы, тэмамi для яго сустрэч у Турцыi стануць «дыялог, братэрства, адданасць узаемаразуменню памiж культурамi i рэлiгiямi». Плануецца, што Бенедыкт XVI наведае шэраг гарадоў Турцыi, дзе сустрэнецца з мясцовымi рэлiгiйнымi лiдарамi i грамадскiмi дзеячамi. Асноўныя мерапрыемствы з удзелам Папы Рымскага пройдуць у Стамбуле. Там ён наведае мясцовы каталiцкi храм i Святую Сафiю — старадаўнюю вiзантыйскую хрысцiянскую царкву, якую мусульмане перарабiлi ў мячэць.

Турэцкiя мусульмане, пакрыўджаныя на Папу за тое, што ён цытаваў сярэднявечны антыiсламскi тэкст, пратэстуюць супраць вiзiту кiраўнiка Рымскай каталiцкай царквы. Улiчваючы такiя абставiны, ахова Бенедыкта XVI будзе ўзмоцнена. У прыватнасцi, чакаецца, што падчас публiчных выступленняў на iм будзе бронежылет.

ЛIТВА АБВIНАВАЦIЛА ЛАТВIЮ Ў АЎТАМАБIЛЬНАЙ БЛАКАДЗЕ РФ

Лiтва аб’явiла тры памежных з Латвiяй раёны зонай экстрэмальнай сiтуацыi.

Гэта рашэнне звязана з тым, што ўлады Латвii спасылаючыся на неабходнасць забяспечыць бяспеку ўдзельнiкаў самiта НАТО ў Рызе i з-за дрэннага стану дарог, якiя вядуць у пагранзону з Расiяй, практычна заблакiравалi ўезд з Лiтвы грузавых машын з таварамi для расiйскага рынку. На ўсiх КПП Лiтвы на мяжы з Латвiяй ужо тыдзень прастойваюць шматкiламетровыя чэргi фур. У вынiку перамоў мiнiстраў унутраных спраў двух прыбалтыйскiх рэспублiк выйсце з сiтуацыi не было знойдзена. Кiраўнiк МУС Лiтвы Раймандас Шукiс заклiкаў перавозчыкаў свае грузы ў Расiю накiроўваць праз беларускiя пагранпераходы.

УСТУПЛЕННЕ ТУРЦЫI Ў ЕС ПАД ПАГРОЗАЙ ЗРЫВУ

Перамовы памiж ЕС i Турцыяй адносна Кiпра завяршылiся нiчым. Пра гэта заявiў мiнiстр замежных спраў Фiнляндыi Эркi Туомiойя.

Прадстаўнiкi Еўрасаюза гавораць, што правал перамоў можа прывесцi да зрыву падпiсання пагаднення аб уступленнi Турцыi ў Еўрапейскi Саюз. «Мы зробiм адпаведныя высновы», — паабяцаў мiнiстр, прадстаўляючы iнтарэсы краiны, якая зараз старшынствуе ў ЕС.

Раней Еўрасаюз запатрабаваў ад Турцыi да 6 снежня адкрыць свае парты i аэрапорты для тавараў з Рэспублiкi Кiпр. Анкара згодна зрабiць гэта толькi ў выпадку, калi ЕС паабяцае паслабiць эмбарга ў адносiнах да Турэцкай Рэспублiкi Паўночнага Кiпра.

ПАЙШЛА З ЖЫЦЦЯ АКТРЫСА ЛЮБОЎ ПАЛIШЧУК

Учора ранiцай у Маскве ва ўзросце 57 гадоў памерла актрыса тэатра i кiно Любоў Рыгораўна Палiшчук. Паводле iнфармацыi СМI, у апошнiя гады актрыса пакутавала ад цяжкага захворвання пазваночнiка.

Любоў Палiшчук дэбютавала ў кiно ў 1977 годзе ў Марка Захарава ў эпiзадычнай ролi ў фiльме «12 крэслаў».

Пазней былi работы ў стужках «Прыгоды прынца Фларызеля», «Водпуск за свой кошт», «Змеялоў», «Iнтэрдзяўчынка», «Мая марачка», «Бабнiк», «Iмпатэнт», «Шырлi-Мырлi», папулярным тэлесерыяле «Мая чароўная няня».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бенедыкт XVI учора прыбыў з афiцыйным чатырохдзённым вiзiтам у сталiцу Турцыi Анкару
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика