21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узiмку не замерзнем

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Ацяпляльны сезон на Мiншчыне павiнен прайсцi без праблем

— Выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва (МВП) — перспектыўны накiрунак, — адзначае начальнiк аддзела цеплаэнергетыкi Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi» Ала Магучава. — Сёлета на прадпрыемствах галiны на выкарыстанне МВП плануецца перавесцi 52 кацельнi. Устанаўлiваюцца спецыяльныя катлы з механiзаванай падачай «гаручага». Як плануецца, усяго ў гэтым годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю дзесяць такiх катлоў.

Ужыванне мясцовых вiдаў палiва ў цэнтральным рэгiёне за апошнi час значна павялiчылася. Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi», калi ў 2001 годзе на долю МВП у агульным балансе прыпадала 3,9 працэнта, то сёлета за студзень—верасень гэты паказчык узрос да 10,6.

КАЦЁЛ У КОЖНАЙ КВАТЭРЫ

— Падчас падрыхтоўкi да работы ў асенне-зiмовым сезоне мы нiякiм чынам не даставiлi нязручнасцяў жыхарам, — кажа галоўны iнжынер Заслаўскага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiхаiл Варыкаш. — Усё было арганiзавана такiм чынам, што неабходныя работы праводзiлiся без прыпынення тэхналагiчнага абсталявання. Таму насельнiцтва Заслаўя у мiжацяпляльны перыяд увесь час было з гарачай вадой, без усялякiх «паўзаў» у падачы. За кошт крэдытных сродкаў закуплены ўсе патрэбныя матэрыялы, каб узiмку пры неабходнасцi без перашкод можна было выконваць належны рамонт.

У сярэдзiне 1990-х гадоў мясцовыя камунальнiкi аднымi з першых у вобласцi пачалi сур’ёзна займацца эканамiчнымi ПI-трубамi. Летась такiмi цеплатрасамi поўнасцю абсталяваны адзiн з мiкрараёнаў. Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя i па iншых «кропках». Як паведамiў Мiхаiл Варыкаш, мяркуецца, што да канца наступнага года ПI-трубамi будзе перакладзена 90 працэнтаў цеплатрас Заслаўя. Таксама разглядаецца i пытанне па iндывiдуальнаму ацяпленню ў жылых памяшканнях тых дамоў, дзе пяць i менш паверхаў. Паводле слоў галоўнага iнжынера Заслаўскай ЖКГ, тут у кватэрах будуць устаноўлены невялiкiя газавыя катлы. Гэта дазволiць кожнаму жыхару самастойна рэгуляваць тэмпературу ў сваiм жыллi. Разлiчвацца ж за цяпло трэба будзе па паказаннях газавага лiчыльнiка. Так што ў перспектыве, магчыма, пачатак «батарэйнага» сезона для многiх стане справай асабiстай.

ЦЯПЛА ХОПIЦЬ УСIМ

Амаль 80 працэнтаў жылых дамоў у Заслаўi абсталяваны металiчнымi дзвярамi з дамафонамi. Iх устаноўка даволi выгадная для жыхароў, паколькi плацiць даводзiцца толькi палову ад кошту, астатнюю суму кампенсуе прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Даволi актыўна праводзiцца i капiтальны рамонт будынкаў. Уласнымi сiламi заслаўскiя камунальнiкi аднавiлi 2 тысячы квадратных метраў мяккiх дахаў, а над асобнымi дамамi давялося чарапiцу на шыфер мяняць. Вялiкi аб’ём работ выкананы ў мiкрараёне «Дзехнаўка» — на будынку па вулiцы Юбiлейнай. Справа ў тым, што па гэтаму трохпавярховаму дому пэўны час таму пайшлi трэшчыны. Навукоўцы далi заключэнне: неабходна рабiць узмацненне падмурку. Але якiм чынам выканаць такi аб’ём работ? На дапамогу прыйшоў Мiнскi аблвыканкам — па распараджэнню губернатара з абласнога бюджэту на правядзенне рамонту было выдаткавана 480 млн рублёў. А ўсяго на «рэанiмацыю» дома пайшло каля 520 млн рублёў. Усё тут зроблена як мае быць — жыхары могуць не хвалявацца.

Не павiнна быць пытанняў i наконт ацяплення. Усяго ў горадзе працуюць шэсць кацельняў. Самая вялiкая, якая ацяпляе пераважную большасць кватэр, спажывае прыродны газ. Тры кацельнi перайшлi на выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва.

— Зманцiравалi абсталяванне, запусцiлi яго ў дзеянне i працуем, — кажа начальнiк цеплавой гаспадаркi Заслаўскай ЖКГ Анатоль Iолаб.— Канешне, для нас гэта дадатковыя цяжкасцi, але, з iншага боку, газ — дэфiцытнае палiва i заўсёды трэба шукаць яму пэўную замену, альтэрнатыву. Нарыхтавалi своеасаблiвы «стартавы запас» (700 «кубоў» дроў i 300 — драўнiнных адходаў), якi ўвесь час папаўняем. Паркетная фабрыка рэгулярна пастаўляе адходы, самi нешта нарыхтоўваем. Перазiмуем, цяпла хопiць усiм.

Заслаўе—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ацяпляльны сезон на Мiншчыне павiнен прайсцi без праблем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика