Рысь не патрэбна?
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Расонскiм раёне на тэрыторыi мясцовай лесапаляўнiчай гаспадаркi плануюць адстрэльваць рысь, што занесена ў Чырвоную Кнiгу.
Спецыялiсты Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя далi «дабро» пакуль што на адстрэл толькi 10 самцоў, бо гэта дазволiць зрабiць больш аптымальнай колькасць рысi. Гэты вельмi прыгожы i моцны драпежнiк у апошнiя гады адчувае сябе ў лесе на тэрыторыi гаспадаркi вельмi вольна i актыўна знiшчае жывёл i птушак, якiмi харчуецца, што значна панiжае колькасць апошнiх. Паляванне будуць весцi толькi спецыялiсты гаспадаркi ў перыяд да сярэдзiны красавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расонскiм раёне на тэрыторыi мясцовай лесапаляўнiчай гаспадаркi плануюць адстрэльваць рысь, што занесена ў Чырвоную Кнiгу
|
|