21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бюджэт — у другiм чытаннi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Усяго тыдзень спатрэбiўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi для прыняцця галоўнага фiнансавага дакумента наступнага года. Учора яны прынялi ў другiм чытаннi законапраекты «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях падаткаабкладання» i «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год».

Падчас падрыхтоўкi законапраектаў да другога чытання праз профiльную камiсiю прайшло некалькi дзесяткаў паправак. Асобныя з iх пазней былi знятыя самiмi дэпутатамi, асобныя ўзгодненыя з распрацоўшчыкамi, па некаторых былi прапанаваны пратакольныя запiсы. Аднак iстотных змяненняў у расходныя i даходныя артыкулы яны не прынеслi. Бо, паводле слоў старшынi Камiсii ПП НС па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы Сяргея Кiсялёва, уключэнне ў бюджэт паправак дэпутатаў пацягнула б за сабой павелiчэнне расходаў на 265 млрд рублёў. У цэлым жа С. Кiсялёў адзначыў, што ў 2007 годзе краiна працягне самастойны i незалежны рух у эканомiцы, якi прывядзе да якасна новага ўзроўню жыцця.

ПЕНСII ДЗЕЦЯМ-СIРОТАМ — У ПОЎНЫМ ПАМЕРЫ

Адразу ў двух чытаннях дэпутаты прынялi законапраект «Аб унясеннях змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi».

Дакумент быў распрацаваны ў мэтах выканання ўказа Прэзiдэнта i прадугледжвае выплату пенсiй у поўным памеры дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без дагляду бацькоў i якiя знаходзяцца ў апякунскiх i прыёмных сем’ях. Акрамя таго, пенсiя такiм дзецям будзе выплачвацца i падчас iх навучання ў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах. Гэтыя меры, лiчыць мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, накiраваны на развiццё такiх прыярытэтных накiрункаў дзяржаўнай сацыяльнай палiтыкi, як пашырэнне сямейнай формы выхавання дзяцей i павышэнне дзяржаўнай падтрымкi ў апякунскiх i прыёмных сем’ях.

БАЦЬКОЎ-НЕПЛАЦЕЛЬШЧЫКАЎ ПРЫМУСЯЦЬ ПРАЦАВАЦЬ

Дэпутаты адобрылi прэзiдэнцкi дэкрэт ад 24 лiстапада 2006 года «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». Нагадаем, што ў гэтым дэкрэце сярод iншага прапiсаны i меры, накiраваныя на вырашэнне задач па пакрыццю бацькамi расходаў, якiя затрачаны дзяржавай на ўтрыманне iх дзяцей.

Як паведамiў мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў, на сёння ў Беларусi каля 25 тысяч бацькоў, якiя павiнны пакрыць адпаведныя расходы. Штогод дзяржава вымушана забiраць каля 5 тысяч дзяцей у бацькоў, якiя потым, як правiла, пазбаўляюцца бацькоўскiх правоў. За 9 месяцаў гэтага года судамi Беларусi разгледжана 19 659 iскаў па спагнанню з бацькоў расходаў на ўтрыманне iх дзяцей, з якiх 19 133 былi задаволены. За гэты ж перыяд было ўзбуджана 1414 крымiнальных спраў у адносiнах да падобных асоб, якiя злосна ўхiляюцца ад пакрыцця расходаў на ўтрыманне сваiх дзяцей.

Бацькоў, якiя павiнны пакрыць расходы, будуць накiроўваць на працу. Прычым яўку на працу такiх асоб будуць забяспечваць органы ўнутраных спраў. Наймальнiк жа не будзе мець права адмаўляць у працоўным месцы такой асобе, калi яна накiраваная туды органам занятасцi. Арганiзацыi, у якiя будуць уладкоўвацца бацькi, павiнны вызначыць аблвыканкамы i Мiнгарвыканкам. Пры гэтым, адзначыў В. Галаванаў, гэта будуць «упэўненыя прадпрыемствы», а не бедныя калгасы. Калi ж бацькi будуць ухiляцца ад яўкi 10 i больш дзён на працягу трох месяцаў, хаваць або памяншаць памер заробкаў, то яны будуць несцi крымiнальную адказнасць у выглядзе папраўчых работ на тэрмiн да двух гадоў або абмежавання волi на тэрмiн да трох гадоў. Прычым у адносiнах да iх не прадугледжана прымяненне ўмоўна-датэрмiновага вызвалення. Акрамя таго, у адносiнах да такiх асоб будзе праведзена абавязковая дактыласкапiчная рэгiстрацыя i створаны адпаведны банк даных.

Адна з галоўных мэтаў дэкрэта — усё ж такi паспрабаваць прымусiць бацькоў адумацца i вярнуць дзiця ў нармальную сям’ю. Як адзначыў В. Галаванаў, у 2005 годзе з 6 тысяч дзяцей, якiя праходзiлi сацыяльную рэабiлiтацыю ў дзiцячых сацыяльных прытулках, больш за 3 тысячы былi вернутыя ў родныя сем’i пасля нармалiзацыi адносiнаў у iх, прычым «такiх вынiкаў i мераў прафiлактыкi сiроцтва на сёння не назiраецца нi ў адной краiне постсавецкай прасторы».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго тыдзень спатрэбiўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi для прыняцця галоўнага фiнансавага дакумента наступнага года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика