21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларус у Расii, расiянiн у Беларусi: каму зараз больш камфортна?

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Некаторыя важныя саюзныя дакументы ратыфiкаваныя пакуль толькi беларускiм бокам

Важнейшым элементам iнтэграцыйных працэсаў памiж Расiйскай Федэрацыяй i Рэспублiкай Беларусь з’яўляецца стварэнне адзiнай мiграцыйнай прасторы на тэрыторыi Саюзнай дзяржавы, а менавiта аднолькавых умоў перамяшчэння грамадзян, адзiнага рэжыму знаходжання замежных грамадзян i агульнага рынку працоўных рэсурсаў. Адзiная мiграцыйная прастора павiнна, як вядома, дапамагчы грамадзянам Беларусi i Расii адчуваць сябе ў любой з краiн упэўнена i камфортна. Аднак што зроблена на гэтым шляху?

Нагадаем, што ў 1993 годзе памiж урадамi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi было заключана Пагадненне аб працоўнай дзейнасцi i сацыяльнай абароне беларусаў, якiя працуюць на тэрыторыi Расii, i расiян, якiя працуюць у Беларусi. Згодна з гэтым дакументам, працоўныя-мiгранты абедзвюх дзяржаў карыстаюцца правамi i выконваюць абавязкi, устаноўленыя заканадаўствам аб працы дзяржавы працаўладкавання. Iнструментам рэгулявання агульнага рынку працы Саюзнай дзяржавы ў галiне абмену працоўнымi рэсурсамi ў нашай краiне з’яўляецца рашэнне Вышэйшага Савета Садружнасцi Беларусi i Расii 1996 года «Аб роўных правах грамадзян на працаўладкаванне, аплату працы i прадстаўленне сацыяльна-працоўных гарантый». Сёння грамадзянiн Расiйскай Федэрацыi можа ўладкавацца на працу на тых жа ўмовах, што i грамадзяне нашай краiны. У 2004 годзе быў зацверджаны канкрэтны план дзеянняў, якi закранае роўныя правы грамадзян дзвюх краiн у галiне адукацыi, медыцыны, працы i разглядае пытаннi мiграцыйнай палiтыкi. Было прадугледжана, у прыватнасцi, увядзенне ў дзеянне мiграцыйных картак адзiнага ўзору, што, дарэчы, зроблена з 1 лiстапада гэтага года.

Пасля ўступлення ў сiлу Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб некаторых мерах па процiдзеянню гандлю людзьмi» ў 2005 годзе працаўладкаванне грамадзян Беларусi i Расii ажыццяўляецца на агульных умовах, iнакш кажучы, на лiцэнзiйнай падставе. Зараз у нашай рэспублiцы 28 юрыдычных асоб i 3 iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права займацца працаўладкаваннем грамадзян Беларусi за мяжой. З iх, дарэчы, 20 лiцэнзiятаў ажыццяўляюць працаўладкаванне беларусаў у Расiйскай Федэрацыi.

Увогуле даныя Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, атрыманыя на падставе падпiсаных дамоўленасцяў i кантрактаў на працягу 10 месяцаў гэтага года сведчаць, што на работу ў Расiю выехалi каля 3 тысяч беларусаў. У Беларусь з той жа мэтай за той жа перыяд прыязджалi крыху больш за 150 расiян. Нашы суайчыннiкi займалiся, галоўным чынам, фiзiчнай працай у сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, прамысловасцi i iншых галiнах, а сярод расiян часцей сустракаюцца iнжынерна-тэхнiчныя спецыялiсты, кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый, работнiкi гандлю, грамадскага харчавання, выкладчыкi, выхавальнiкi i iншыя.

На пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета прэзiдэнтамi Беларусi i Расii ў студзенi 2006 года было падпiсана Пагадненне аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян краiн на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання i пражывання на тэрыторыях дзяржаў — удзельнiц Саюзнай дзяржавы. Беларускi бок ратыфiкаваў яго ў чэрвенi. Расiйская Федэрацыя яшчэ праводзiць працэдуры па ратыфiкацыi дакумента.

Паводле слоў намеснiка мiнiстра ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Вiктара ФIЛIСТОВIЧА, падпiсанне пагаднення дазволiць грамадзянам абедзвюх краiн знаходзiцца на тэрыторыi Саюзнай дзяржавы без рэгiстрацыi на працягу 30 сутак. Прадугледжаны i спрошчаны парадак атрымання пасведчання на права жыхарства, падчас афармлення якога дастаткова прад’явiць пашпарт i адпаведную заяву. Тэрмiн, час знаходжання, скажам, грамадзянiна Беларусi на тэрыторыi Расii не ўлiчваецца. Атрыманне ж пасведчання на права жыхарства забяспечвае як выплату пенсii, так i магчымасць атрымання медыцынскай дапамогi.

Пакуль жа грамадзянiн Беларусi па прыбыццi ў Расiю абавязаны зарэгiстравацца на працягу трох дзён. Пералiк дакументаў, якiя здае грамадзянiн Беларусi для афармлення пастаяннага месца жыхарства ў Расii значна большы, чым пакет дакументаў, якi здае грамадзянiн Расii для пастаяннага пражывання ў Беларусi. Тэрмiн разгляду такiх хадайнiцтваў у Расii — паўгода. А гэта зноў жа адмоўна адбiваецца на атрыманнi беларусамi пенсii i меддапамогi. Нашы пенсiянеры пражывалi ў Расii без пенсii год i болей.

Паводле слоў начальнiка Галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь Валянцiны КАРАЛЁВАЙ, урэгуляванне гэтай праблемы прадугледжана дагаворам у галiне сацыяльнага забеспячэння, якi ратыфiкаваў ужо i расiйскi бок, i якi ўступiць у сiлу на пачатку наступнага года. Дарэчы, з 2000 года з Расii ў Беларусь прыязджае ў два разы больш пенсiянераў, чым выязджае з Беларусi ў Расiю, пры тым, што ўзровень пенсiйнага забеспячэння ў краiнах практычна аднолькавы.

Што датычыцца пастаяннага пражывання ў краiнах-суседках, атрымання грамадзянства, то яшчэ з 1996 года памiж Рэспублiкай Беларусь, Расiйскай Федэрацыяй, Рэспублiкай Казахстан i Кыргызскай Рэспублiкай дзейнiчае пагадненне аб спрошчаным парадку набыцця грамадзянства. Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь» дазваляе скарацiць цi наогул не ўлiчваць сямiгадовы тэрмiн пастаяннага пражывання ў нашай краiне ў дачыненнi да этнiчных беларусаў, асоб, якiя раней былi грамадзянамi Беларусi, тых, хто мае асаблiвыя заслугi перад краiнай, прадстаўляе для яе дзяржаўны iнтарэс. Акрамя гэтага, прадугледжаны спрошчаны парадак набыцця беларускага грамадзянства асобамi, якiя нарадзiлiся i раней пастаянна пражывалi на тэрыторыi Беларусi, а таксама на iх партнёраў у шлюбе i нашчадкаў.

З 210 тысяч чалавек, якiя набылi беларускае грамадзянства, прыкладна кожны трэцi — расiянiн. Згодна з данымi МУС Беларусi, у краiне пражывае зараз 73 тысячы грамадзян Расii, якiя маюць права на хадайнiцтва аб набыццi беларускага грамадзянства. Гэта 62 працэнты ад агульнай колькасцi замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя пражываюць на тэрыторыi нашай дзяржавы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя важныя саюзныя дакументы ратыфiкаваныя пакуль толькi беларускiм бокам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика