21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зручны «транспартны калiдор»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускi транзiт

Паток грузаў праз пункт пропуску «Каменны Лог» сёлета павялiчыўся на 25 працэнтаў

Нiхто, напэўна, так не цэнiць час, як грузаперавозчыкi. Для iх лiтаральна кожная хвiлiна — залатая. Спецыялiсты падлiчылi, што адны суткi прастою аўтафургона на мяжы каштуюць для перавозчыка не менш за 500 долараў. Вось чаму «дальнабойшчыкi» шукаюць не толькi самы кароткi шлях дастаўкi груза, але i самае зручнае месца для перасячэння мяжы.

Не дзiва, што на пункт пропуску «Каменны Лог», размешчаны на беларуска-лiтоўскай мяжы, сёлета абрынулася сапраўдная «грузавая лавiна». У гэтым на свае вочы пераканалiся беларускiя i расiйскiя журналiсты, якiя наведалi памянёны ўчастак мяжы. Паводле слоў начальнiка Ашмянскай мытнi Iвана Нiвяркевiча, у параўнаннi з мiнулым годам сёлета грузапаток праз «Каменны Лог» павялiчыўся на 25 працэнтаў. Аднак нiякага ажыятажу i даўжэзных чэргаў у пункце пропуску мы не заўважылi. Беларускiя пагранiчнiкi i мытнiкi працуюць зладжана i хутка. Уся працэдура афармлення грузаў i пасажыраў нагадвае механiзм дакладнага гадзiннiка. Тут дзейнiчае прынцып «аднаго акна», грузаперавозчыкам не трэба «блукаць» па розных мытных, пагранiчных, фiтасанiтарных iнстанцыях. Зручна i пасажырам, бо працуе сiстэма «зялёнага» i «чырвонага» калiдораў для фiзiчных асоб. Нагадаю, што асобы, якiя перасякаюць мяжу без «камерцыйнага» багажу, могуць свабодна прайсцi без мытнага агляду праз «зялёны» калiдор. Мытнiкi, вядома ж, маюць права дэталёва праверыць падазроных грамадзян. Але для гэтага павiнны быць вельмi важкiя падставы. Увогуле ў сярэднiм пад мытны агляд тут падпадаюць не больш чым 1—1,5 працэнта ўсiх пасажыраў i грузаў. Таму для законапаслухмяных грамадзян «перспектыва» марна патрацiць час на мяжы зведзена да нуля.

Безумоўна, такую зладжаную i аператыўную працу пункта пропуску немагчыма было б наладзiць без адпаведнай «iнфраструктуры», не ўкаранiўшы сучасную мытную сiстэму афармлення грузаў.

Варта нагадаць, што «Каменны Лог» з’яўляецца яскравым прыкладам супрацоўнiцтва Беларусi, Расii i Еўрапейскага Саюза. Пункт пропуску быў рэканструяваны ў 2002 годзе менавiта за грошы Саюзнай дзяржавы i ЕС. Удзел беларусаў, расiян i еўрапейскай супольнасцi ў аднаўленнi «Каменнага Логу» — зусiм заканамерны. Для ўсiх ён вельмi патрэбен, бо размешчаны на буйнейшай аўтамагiстралi «Мiнск—Вiльнюс», якая ўваходзiць у склад 9-га транспартнага калiдора трансеўрапейскай сеткi. Праз гэты калiдор перамяшчаецца прыкладна 80 працэнтаў грузаў у Расiю. Пасля рэканструкцыi прапускная здольнасць «Каменнага Логу» павялiчылася ў 2 разы i складае 2060 аўтамабiляў у суткi. Зараз сярэднясутачная загружанасць пункта пропуску крыху больш за 1800 транспартных сродкаў. Так што «Каменны Лог» яшчэ працуе не на поўную магутнасць i можа, напрыклад, дапамагчы зняць напружанне на латвiйска-расiйскай мяжы, дзе апошнiм часам утварылiся шматкiламетровыя чэргi.

Мiкола ДЗЯБЁЛА,

Мiнск — Каменны Лог — Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паток грузаў праз пункт пропуску «Каменны Лог» сёлета павялiчыўся на 25 працэнтаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика