Чаму я выпiсваю «Звязду»?
...Бо наша, беларуская, газета павiнна быць у кожнай беларускай сям’i
Што нi галава, то розум. Як на мой — дык «Звязду» вылучае сапраўдная беларуская ментальнасць, якая не знiкне, не згубiцца нават тады, калi ўсе артыкулы перакласцi на iншую мову. На сваёй жа — тым больш. Я вучылася ў рускай школе, але глыбокая ўнутраная патрэба чуць сваю, беларускую, чытаць на ёй, прывяла да таго, што гадоў з 20 ужо я пастаянна выпiсваю «Звязду», стала думаць на ёй, гаварыць, адчуваць сябе па-сапраўднаму сваёй на сваёй зямлi. I нават пiсаць — у любiмую «Крынiчку», у «Алё, народ на провадзе!». А не так даўно наша вёска адзначала 870-годдзе. I хай на свяце не было рыцарскiх турнiраў, якiя могуць дазволiць сабе вялiкiя гарады, пра нас напiсала «Звязда», праславiла, можна сказаць, на ўсю краiну. Упэўнена — кожны падпiсчык з Лучына i нават з далёкiх ваколiц будзе захоўваць гэты нумар, будзе паказваць iншым, бо гэта ж не проста ў газеце, гэта — у вялiкай. Дарэчы, пасля ўрачыстага сходу многiя казалi, што на «Звязду» абавязкова падпiшуцца. За двух чалавек я проста ўпэўнена. Гэта маладая бiблiятэкарка Таццяна Царова i загадчыца мясцовага Дома культуры Надзея Борыкава. Што да мяне — то кожны нумар я чакаю, як некага блiзкага. Асаблiва — пасля выхадных... I ўпэўнена, што наша беларуская газета павiнна быць у кожнай хаце, у кожнай беларускай сям’i. Соф’я КУСЯНКОВА, в. Лучын, Рагачоўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Бо наша, беларуская, газета павiнна быць у кожнай беларускай сям’i
|
|