21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Геральдычныя сiмвалы

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Гербы населеных пунктаў Мiнскай вобласцi: гонар за даўнiну, упэўненасць у будучынi

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 9 снежня.)

Стоўбцы — «укапаныя слупы»

Герб горада Стоўбцы ўяўляе сабой iспанскi шчыт, у залатым полi якога размешчаны блакiтны слуп, на якiм адлюстравана сярэбраная вiцiна. Пра што гавораць гэтыя элементы герба?

— «Слуп» з’яўляецца адной з асноўных, так званых першасных геральдычных фiгур, якая шырока распаўсюджана як у беларускай, так i мiжнароднай геральдыцы, — расказвае Марына Елінская. — У дадзеным праекце такое дзяленне надае дадатковую сэнсавую нагрузку i робiць герб «гаворачым»: у iм у зашыфраванай форме перадаецца назва горада Стоўбцы, якая, згодна з легендай, паходзiць ад укапаных слупоў.

Цэнтральнай фiгурай герба з’яўляецца вiцiна — пласкадоннае рачное судна. Некалi яно складала аснову рачнога флоту, якi дастаўляў грузы па рацэ Нёман у парты Заходняй Еўропы, Лiтвы i Польшчы. Канфiгурацыя судна была адноўлена па гiстарычных крынiцах i ўзгоднена са спецыялiстамi ў гэтай галiне. Такiм чынам на гербе горада знайшоў адлюстраванне даўнi занятак жыхароў гэтых мясцiн. Варта таксама дадаць, што ў стварэннi геральдычнага сiмвала самы актыўны ўдзел бралi мясцовыя краязнаўцы, гiсторыкi i нават прадстаўнiкi рыцарскiх клубаў.

«Яблычная» памяць аб Фанi i Полi

Упершыню Фанiпаль, згодна з дакументамi, згадваецца ў 1856 годзе як колiшняе ўладанне памешчыкаў Энельфельдта i Багдашэўскага. Уласна Фанiпалем горад стаў звацца з 1876 года. Дарэчы, адкуль такая назва — прыгожая, своеасаблiвая, меладычна-мяккая? Сярод мноства легенд сярод насельнiцтва найбольш папулярная наступная.

Жыў тут у даўнiя часы пан, валодаў сотнямi гектараў зямлi, лесу. I быў той пан надзвычай жорсткi: без суда i следства распраўляўся над народам. I дачок сваiх хацеў зрабiць такiмi ж жорсткiмi i бяздушнымi. Але тыя на дзiва раслi ласкавымi ды спагадлiвымi, дапамагалi сялянам то грашыма, то зернем. А калi людзi прыходзiлi падзякаваць iм, паненкi гаварылi: не трэба, лепш дрэўца пладовае пасадзiце. I вось аднойчы пан даведаўся, што яго дочкi дапамаглi абвянчацца i збегчы кухарцы Ганне i конюху Васiлю, раззлаваўся моцна. Загадаў прынесцi розгi i бiць да смерцi непаслухмяных. Але розгi ў руках катаў пераўтварылiся ў яблыневыя галiнкi, якiя толькi лашчылi цела. Убачыў гэта пан, дый памёр ад злосцi. А праз нейкi час з’ехалi некуды i паненкi. З той пары толькi колiшнi яблыневы сад ды яго назва нагадваюць людзям аб Фанi i Полi, iмёны якiх нiбыта i далi назву паселiшчу.

Цяперашнi горад Фанiпаль Дзяржынскага раёна размешчаны за 18 кiламетраў на паўднёвы захад ад Мiнска побач з чыгуначнай i аўтамабiльнай магiстралямi «Брэст—Масква» на водападзеле рэк Пцiч i Нёман. Таму на гербе горада Фанiпаля ў сярэбраным полi размешчана перакуленае вастрыё зялёнага колеру (дзяленне шчыта — як дзве дарогi, што праходзяць праз горад) з адлюстраваннем залатога яблыка ў цэнтры.

— Яшчэ адной своеасаблiвай адметнасцю герба можна лiчыць аўтарства: акрамя вашага суразмоўцы i вядомага ўжо чытачам «Звязды» мастака-геральдыста Вiктара Ляхара iм стаў намеснiк старшынi Фанiпальскага гарадскога выканаўчага камiтэта Iван Дзянiс. У нас знойдзецца, напэўна, не так шмат гербаў, чыё гiсторыка-геральдычнае абгрунтаванне (iдэя, сюжэт) было б так старанна i дакладна падрыхтавана найперш не прафесiйнымi геральдыстамi, а прадстаўнiкамi мясцовых органаў улады. Iван Iванавiч у гэтай справе адыграў вельмi важную ролю, — дадала Марына Елiнская. — Вельмi важна i тое, што сёлета Фанiпалю спаўняецца 150 гадоў, таму афiцыйнае заснаванне герба i сцяга горада — несумненны падарунак да юбiлею ўсiм яго жыхарам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гербы населеных пунктаў Мiнскай вобласцi: гонар за даўнiну, упэўненасць у будучынi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика