Дэнамiнацыi не будзе!
Iгар ШЧУЧЭНКА
Так склалася, што кожны Новы год мы сустракаем з надзеяй на лепшае. Накшталт таго, што наступны год абавязкова павiнен стаць больш багатым менавiта на прыемныя падзеi. Праўда, жыццё часам уносiць свае карэктывы i падкiдвае нейкi «сюрпрыз», якi можа сапсаваць перадсвяточны настрой. Дакладней, бывае, што мы самi сябе накручваем, шукаючы праблемы там, дзе iх быць не можа. Сёлета такiм «пудзiлам» сталi чуткi пра дэнамiнацыю беларускага рубля. Насельнiцтва лiтаральна атакавала званкамi галоўную банкаўскую ўстанову краiны i iншыя банкi, патрабуючы праўдзiвай iнфармацыi пра будучыя змены.
— Нацыянальны банк запэўнiвае, што ў 2007 годзе не плануецца праводзiць дэнамiнацыю, — каментуе «Звяздзе» чарговую выдумку прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл ЖУРАВОВIЧ. — У снежнi некаторыя беларусы, заклапочаныя сiтуацыяй вакол паставак расiйскага газу, размовамi аб павышэннi цаны на палiва i, як вынiк, мяркуемым павышэннем тэмпаў iнфляцыi, кiнулiся ў банкi: нехта здымаў тэрмiновыя рублёвыя ўклады i пераводзiў iх у валютныя, iншыя проста прыходзiлi з рублямi, каб набыць СКВ. У людзей iснуюць апасеннi, што курс рубля не ўтрымаецца ў запланаваных на наступны год межах. — Сапраўды, напачатку так i было. Аднак зараз сiтуацыя стабiлiзавалася, i насельнiцтва здымае грошы ў асноўным з бягучых рахункаў — пенсii, заработную плату. Што датычыцца попыту на долары ў абменных пунктах, то, так, ён захоўваецца. Калi весцi гутарку пра курс беларускага рубля, то Нацыянальны банк прыкладзе ўсе намаганнi, каб усе паказчыкi зацверджаных кiраўнiком дзяржавы Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2007 год былi выкананы. Як вядома, гэтым дакументам прадугледжана змяненне афiцыйнага курса беларускага рубля ў адносiнах да долара ЗША ў межах плюс/мiнус 2,5 працэнта на 1 студзеня 2008 года. Дадам, што Нацбанк i надалей мае намер праводзiць палiтыку ўмацавання нацыянальнай валюты. — Цi захаваюцца ў наступным годзе найбольш прывабныя ўмовы для захоўвання зберажэнняў ва ўкладах менавiта ў беларускiх рублях? — Як i ў папярэднiя гады, узровень працэнтных ставак па дэпазiтах у нацыянальнай валюце будзе перавышаць як тэмпы iнфляцыi, так i даходнасць па зберажэннях у СКВ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так склалася, што кожны Новы год мы сустракаем з надзеяй на лепшае. Накшталт таго, што наступны год абавязкова павiнен стаць больш багатым менавiта на
|
|