21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У чэмпiёна Беларусi эйфарыi няма

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Футбол

Беларуская каманда нiколi не станавiлася мацнейшай на Кубку чэмпiёнаў Садружнасцi краiн СНД i Балтыi. Шэсць разоў перамагаў маскоўскi «Спартак», чатыры — кiеўскае «Дынама», аднойчы — маскоўскi «Лакаматыў», тбiлiскае «Дынама», цiраспальскi «Шэрыф» i бакiнскi «Нефтчы». Сёлета ў пятнаццатым па лiку традыцыйным турнiры ў Маскве возьме ўдзел дзеючы чэмпiён i ўладальнiк Кубка Беларусi барысаўскi БАТЭ (у расiйскую сталiцу каманда ад’язджае 18 студзеня). У групе «А» з беларусамi згуляюць расiйскi ЦСКА, казахстанскi «Актобе» i таджыкскi «Рэгар-ТадАЗ». Якiя задачы ставiць перад сваёй камандай галоўны трэнер Iгар Крыўшэнка, даведаемся з першых вуснаў:

— Мы разглядаем гэты турнiр у першую чаргу як этап падрыхтоўкi да новага сезона, — прызнаўся Iгар Мiкалаевiч. — Таму пэўных задач перад камандай не ставiм. Канешне, хацелася б, каб мы выйшлi з групы. Паспрабуем, а там, як атрымаецца.

— У чвэрцьфiнал праходзяць толькi па дзве лепшыя каманды квартэта. Каго лiчыце асноўнымi фаварытамi ў сваёй групе?

— Улiчваючы, што ЦСКА будзе прадстаўлена дублем, назаву састаў нашай групы роўным. У ёй няма аўтсайдараў i лiдараў.

— Днямi вашы падначаленыя выйгралi ў маладзёжнай зборнай Беларусi — 4:1. Цi значыць гэта, што каманда знаходзiцца ў добрай форме перад удзелам у турнiры ў Маскве?

— Прыемна, што мы перамаглi, але эйфарыi няма, пакуль ацанiў бы гатоўнасць каманды да Кубка чэмпiёнаў Садружнасцi толькi на 50 працэнтаў. Тактычная падрыхтоўка i выканальнiцкае майстэрства ёсць, а вось фiзiчныя кандыцыi пакуль вымушаюць жадаць лепшага. Зразумела, я мог бы нацiснуць на iгракоў, заганяць iх, але тады ў маi—чэрвенi каманда апынецца ў фiзiялагiчнай яме. Трэба ўсё рабiць паступова.

— Дзякуй за гутарку! Жадаем вам поспехаў на маскоўскiм турнiры.

Р. S. У складзе лiтоўскага «Каўнаса» на турнiры згуляюць iгракi сталiчнага МТЗ-РIПА — нападаючы Вячаслаў Глеб i паўабаронца Алег Страхановiч.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская каманда нiколi не станавiлася мацнейшай на Кубку чэмпiёнаў Садружнасцi краiн СНД i Балтыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика