Стан Рака паляпшаеццаСпорт-тайм СТАН РАКА ПАЛЯПШАЕЦЦАДнямi фрыстайлiст Дзмiтрый Рак быў дастаўлены з Кiтая ў Мiнск на iзраiльскiм санiтарным самалёце. Зараз яго стан паляпшаецца: Дзiма пазнаў мацi i адказваў на пытаннi кiўком галавы. Дарэчы, некалькi гадоў таму Рак ужо быў цяжка траўмаваны, з-за чаго прапусцiў увесь сезон. Пажадаем спартсмену хуткага выздараўлення i здароўя надалей. ЁСЦЬ СОТНЯ! Лiдар адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею з шайбай мiнскi «Керамiн» перамог у 45-м туры магiлёўскага «Хiмвалакна» (4:1) i зараз мае ў сваiм багажы 100 ачкоў. На другой пазiцыi з 96 ачкамi — сталiчныя дынамаўцы, якiя ўсухую расправiлiся з «Гомелем» (2:0). Трэцiм iдзе мiнскае «Юнацтва»: уступаючы наваполацкаму «Нафтану» (0:3), каманда змагла выйграць у авертайме — 4:3. Вынiкi астатнiх матчаў: «Брэст» — «Нёман» (Гродна) — 2:3, «Сокал» (Кiеў) — «Металург» (Жлобiн) — 1:1. У БЕЛАРУСI З’ЯВIЦЦА ГОЛЬФ-КОМПЛЕКС Сёлета ў пасёлку Калодзiшчы Мiнскага раёна пачнецца будаўнiцтва першага ў Беларусi спартыўна-турыстычнага гольф-комплексу. Ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2010 годзе не толькi для правядзення мiжнародных турнiраў, але i для навучання гульнi ў гольф насельнiцтва краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi фрыстайлiст Дзмiтрый Рак быў дастаўлены з Кiтая ў Мiнск на iзраiльскiм санiтарным самалёце
|
|