«ШРОТ»Рэха публiкацыi — так называўся артыкул Сымона Свiстуновiча ў «Звяздзе» ад 11 лiстапада мiнулага года. Размова iшла пра падзеi, што адбывалiся ў Ляхавiцкiм лясгасе: падчас рэйду па выяўленню фактаў браканьерства быў паранены адзiн з браканьераў, а таксама i егер. Сiтуацыя разглядалася ў судовых iнстанцыях.Рэдакцыя атрымала лiст з Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь: «Пасля апублiкавання артыкула ў газеце «Звязда» ў Вярхоўным Судзе Рэспублiкi Беларусь правераны матэрыялы крымiнальнай справы ў дачыненнi да асуджанага Бурчыца А.М. Па прыгавору суда Ляхавiцкага раёна ад 3 лiстапада 2006 года, якi пакiнуты без змянення касацыйнай iнстанцыяй, Бурчыц А.М. асуджаны на 3 гады пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму, з пазбаўленнем права займаць пасады егера ў сiстэме Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь на 5 гадоў. Ён прызнаны вiнаватым у наўмысным учыненнi службовай асобай дзеянняў, якiя яўна выходзяць за межы правоў i паўнамоцтваў, што прадастаўлены яму па службе, з прымяненнем зброi. Вiнаватасць Бурчыца А.М. ва ўчыненнi гэтага злачынства даказана i яго дзеяннi па ч. 3 арт. 426 КК квалiфiкаваны правiльна. Разам з тым, улiчваючы, што Бурчыц учынiў незаконныя дзеяннi пры непасрэдным выкананнi сваiх абавязкаў — спыненнi незаконнага палявання, характарызуецца станоўча, Вярхоўным Судом угледжаны падставы для прызначэння яму больш мяккага пакарання, чым прадугледжана законам за ўчыненае. Таму мною на прыгавор раённага суда ў прэзiдыум Брэсцкага абласнога суда прынесены пратэст, у якiм пастаўлена пытанне аб замене прызначанага асуджанаму пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi на 4 месяцы арышту без пазбаўлення права займаць вызначаныя пасады або займацца вызначанай дзейнасцю. З павагай В.Л. КАЛIНКОВIЧ, намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— так называўся артыкул Сымона Свiстуновiча ў «Звяздзе» ад 11 лiстапада мiнулага года. Размова iшла пра падзеi, што адбывалiся ў Ляхавiцкiм лясгасе
|
|