Першае цяпло вясны
Сяргей КУРКАЧ
Быццам па заказу ў самым пачатку вясны да нас сур’ёзна завiтала цеплыня.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, на выхадныя тэрыторыя Беларусi застанецца пад уплывам цёплага, але вiльготнага паветра, якое завiтала да нас з боку Атлантыкi. Удзень у нядзелю — 0—4 цяпла. У панядзелак атмасферны цiск павысiцца i невялiкi снег пройдзе толькi ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ўначы 0—6 марозу, удзень сонечна — ад 0 да плюс 6 градусаў. Ужо ў аўторак цёплыя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы зноў прынясуць нам мокры снег i дождж. Блiжэй да сярэдзiны тыдня тэмпература паветра ўначы будзе каля 0, удзень — ад 1 да 6 цяпла. Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, сярэднямесячная тэмпература паветра ў сакавiку будзе на 1,5 градуса вышэй клiматычнай нормы, якая складае ад мiнус 3 градусаў на паўночным усходзе, да плюс 1 градуса на паўднёвым захадзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Быццам па заказу ў самым пачатку вясны да нас сур’ёзна завiтала цеплыня
|
|