21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi заклiкаў да кансалiдацыi ўсiх сiл грамадства для забеспячэння эканамiчнай бяспе

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 2 сакавiка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды групе парламентарыяў, ваеннаслужачых, педагагiчных i навуковых работнiкаў, прадстаўнiкам сферы аховы здароўя, культуры, працаўнiкам энергетычнай галiны i iншых галiн.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што новыя ўмовы гаспадарання выставiлi на першы план неабходнасць рацыянальнага выкарыстання ўсiх матэрыяльных рэсурсаў, i перш за ўсё энергетычных. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, сёння Беларусь перажывае складаны перыяд, якi патрабуе асаблiвай кансалiдацыi сiл грамадства ў мэтах забеспячэння эканамiчнай бяспекi, сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi i далейшага паляпшэння якасцi жыцця людзей.

На думку Прэзiдэнта, у рэспублiцы ёсць перадумовы для дасягнення поспехаў у рэалiзацыi праграмы бягучай пяцiгодкi: ёсць добры зачын у нарошчваннi iнвестыцый у рэальны сектар эканомiкi, закладзены ў мiнулым годзе, а таксама вопыт перадавых прадпрыемстваў у мадэрнiзацыi вытворчасцi. Эканомiя i беражлiвасць павiнны стаць асновай нацыянальнай бяспекi, падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi.

Кiраўнiк дзяржавы ўручыў ордэн Айчыны II ступенi старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню Анатолю Малафееву. Сярод узнагароджаных таксама старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалай Чаргiнец — ён удастоены ордэна Айчыны III ступенi. Медалямi i ганаровымi званнямi за шматгадовую плённую працу i высокi прафесiяналiзм адзначаны кiраўнiкi i спецыялiсты камунальнага прадпрыемства «Мiнсктранс», устаноў адукацыi, аховы здароўя, а таксама працоўны калектыў вытворчага аб’яднання «Беларуснафта». «Здабытыя ў беларускiх нетрах нафта i газ у сучасных умовах маюць для краiны надзвычайнае значэнне», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Францыска Скарыны артыстцы Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа Святлане Акружной, дырэктару — мастацкаму кiраўнiку Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфiчнага ансамбля «Харошкi» Валянцiне Гаявой, загадчыку кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi Вiктару Роўду, дэкану медыка-прафiлактычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Iосiфу Раманоўскаму.

Вялiкая група супрацоўнiкаў Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў удастоена ордэнаў i медалёў за паспяховае правядзенне работ па ўладкаванню дзяржаўнай гранiцы Беларусi з Лiтвой i Латвiяй.

За мужнасць i гераiзм адзначаны ордэнамi i медалямi ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў i мiлiцыянеры, якiя вызначылiся ў барацьбе са злачыннасцю.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 2 сакавiка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды групе парламентарыяў, ваеннаслужачых, педагагiчных i навуковых работнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика