Месца сустрэчы... прызначана лёсам
Марына ЭВЕРСМАН
2 сакавiка 2007 года Дэпартамент аховы МУС Рэспублiкi Беларусь расчынiў дзверы для жаданых i заўсёды чаканых гасцей — сваiх ветэранаў.
Урачысты сход, прысвечаны юбiлейнай даце, адкрыў першы намеснiк начальнiка Дэпартамента палкоўнiк мiлiцыi Уладзiмiр Мiкалаевiч Каршакоў цёплымi словамi падзякi за доўгiя гады сумленнай працы на карысць i працвiтанне нашай Айчыны, а таксама ў iмя ўмацавання аўтарытэту i развiцця службы аховы. Заняць месцы ў прэзiдыуме былi запрошаны экс-кiраўнiкi службы Анатоль Фамiч Шэрмалотаў i Адам Вiкенцьевiч Азарэвiч, а таксама падпалкоўнiк мiлiцыi ў адстаўцы Валянцiна Iванаўна Семянюк, якая больш як 6 гадоў узначальвала прэс-бюро тады яшчэ аб’яднання «Ахова» пры МУС Рэспублiкi Беларусь. Аб найбольш важных i значных падзеях i датах у гiсторыi мiлiцэйскай аховы нагадаў у сваiм дакладзе намеснiк начальнiка ўпраўлення кадраў Дэпартамента аховы — начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы i падрыхтоўкi кадраў палкоўнiк мiлiцыi Мiхаiл Карповiч. Аб тым, што ветэранская арганiзацыя Дэпартамента аховы сёння па праву з’яўляецца лепшай, пераканаўча расказаў усiм прысутным яе кiраўнiк — Мiкалай Iванавiч Iваненка. Завяршылася мерапрыемства цырымонiяй ускладання кветак да падножжа Стэлы — мемарыяла ў памяць аб супрацоўнiках службы аховы, якiя загiнулi пры выкананнi службовага абавязку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 сакавiка 2007 года Дэпартамент аховы МУС Рэспублiкi Беларусь расчынiў дзверы для жаданых i заўсёды чаканых гасцей — сваiх ветэранаў
|
|