Мiтрапалiт падзякаваў будаўнiкам
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Учора, 2 сакавiка, Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усея Беларусi сустрэўся з будаўнiкамi Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай праваслаўнай царквы ў Мiнску. Год таму адбылася закладка капсулы ў падмурак Цэнтра, якi знаходзiцца ля Свята-Духава кафедральнага сабора сталiцы. Будаўнiцтва Цэнтра адбываецца пры пераважнай падтрымцы дзяржавы. За 2006 год на гэтым аб’екце было асвоена 1,6 мiльярда беларускiх рублёў.
— Мы завяршылi самы цяжкi этап, — расказаў «Звяздзе» Мiкалай Шарамет, кiраўнiк будаўнiчага трэста № 4. — Плануецца, што Духоўна-адукацыйны цэнтр — а гэта комплекс з некалькiх будынкаў, будзе здадзены ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. На сустрэчы мiтрапалiт Фiларэт, пасля малебна, уручыў граматы ўсiм будаўнiкам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 2 сакавiка, Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усея Беларусi сустрэўся з будаўнiкамi Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай п
|
|