Аб парадку iндэксацыi даходаў насельнiцтва за люты
Алена ПРУС, БЕЛТА
Ва ўрадзе Грашовыя даходы насельнiцтва, што атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў ваенна-вучэбных устаноў i сувораўцаў; дзяржаўныя стыпендыi навучэнскай моладзi; заработная плата дзяржаўных служачых i прыроўненых да iх асоб; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых i асоб радавога i начальнiцкага складу), за люты гэтага года iндэксацыi не падлягаюць. Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Алена Колас, гэта тлумачыцца тым, што iндэкс спажывецкiх цэн за люты 2007 года не перавысiў пяцiпрацэнтны парог да лiстапада 2006 года i да студзеня 2007 года.Паколькi iндэкс спажывецкiх цэн у лютым да студзеня гэтага года не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог, мiнiмальная заработная плата за люты 2007 года не iндэксуецца i складае Br179 тыс. 50.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грашовыя даходы насельнiцтва, што атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсанта
|
|