40 працэнтаў трактароЎ — новыя
Дзмiтрый АЛЬФЕР
— З пачатку веснавых работ на палi Мiнскай вобласцi выйшлi больш за 200 новых трактароў замежнай вытворчасцi. Высокапрадукцыйныя «Фэндты» i «Джон-Дзiры» значна эканомяць энергарэсурсы за кошт таго, што робяць адначасова некалькi неабходных працэсаў. Гэта дазволiць скарацiць расход палiва на 20 працэнтаў. Хоць i каштуе такая тэхнiка даволi дорага, яна хутка акупляе выдаткаваныя сродкi. На адным такiм трактары працуюць у некалькi змен, без перапынку, па два-тры механiзатары. Новая тэхнiка больш якасна апрацоўвае глебу, што дазваляе павялiчваць ураджай на 5 цэнтнераў з гектара. Сёлета будуць набыты яшчэ 50 такiх машын — падкрэслiў старшыня Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню, намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд Заяц. — У гэтым годзе ўпершыню будзе пасеяна i соя. Пасля перапрацоўкi з гэтай раслiны атрымлiваюць бялок, неабходны ў рацыёне жывёлы. Мы пашыраем плошчы пасеваў пад будучы ўраджай — усяго 620 тысяч гектараў аддадзены пад вырошчванне збожжа, кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, рапсу.
Згодна з планамi, селёта на Мiншчыне плануюць сабраць 2 мiльёны тон збожжавых.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— З пачатку веснавых работ на палi Мiнскай вобласцi выйшлi больш за 200 новых трактароў замежнай вытворчасцi
|
|