У Беларусi за суткi лiквiдавана 65 выпадкаў узгарання травы i кустоўя
З надыходам цёплага надвор’я ўзрастае рызыка ўзнiкнення ачагоў узгарання ў лясах, на палях i адхонах дарог. Толькi за адны суткi ў Беларусi лiквiдавана 65 выпадкаў узгарання травы i кустоўя. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў дзяжурнай службе МНС Беларусi.
Усяго ж, паводле даных выратавальнага ведамства, агнём была ахоплена агульная плошча каля 46,2 га. Больш за ўсё такiх выпадкаў зарэгiстравана ў Брэсцкай i Мiнскай абласцях. Для лiквiдацыi пажараў прыцягвалася амаль 70 адзiнак рознай аварыйна-выратавальнай тэхнiкi, больш як 200 супрацоўнiкаў МНС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З надыходам цёплага надвор’я ўзрастае рызыка ўзнiкнення ачагоў узгарання ў лясах, на палях i адхонах дарог
|
|