21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зброю здайце i чакайце...

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Уладальнiкi падпольных арсеналаў цывільнай зброi атрымалi шанц легалiзаваць свае пiсталеты i стрэльбы.

У жыццi, як i на сцэне: калi на сцяне ў першым акце спектакля вiсiць дубальтоўка, то ў другiм — яна абавязкова павiнна выстралiць. Вось ужо шмат дзесяцiгоддзяў ў нашай краiне iснуе цэлы арсенал гэтых «стрэльбаў запаволенага дзеяння». Бо як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк упраўлення прафiлактыкi МУС краiны Мiкалай Дрозд, да 1976 года жыхары Беларусi мелi магчымасць набываць паляўнiчую гладкаствольную зброю без спецыяльнага дазволу. Многiя такiм правам карысталiся. У вынiку ўтварыўся вялiкi запас няўлiчанай зброi, якая тоiць небяспеку. Напрыклад, летась у нашай краiне было здзейснена 212 злачынстваў з прымяненнем агнястрэльнай зброi. Прычым большасць парушальнiкаў закона выкарыстоўвалi менавiта незарэгiстраваную цывільную зброю: дубальтоўкi, газавыя, сiгнальныя, спартыўныя пiсталеты. Мiлiцыя, безумоўна, актыўна выяўляе ўладальнiкаў незарэгiстраванай зброi i прымае меры. Летась за незаконнае захоўванне зброi i боепрыпасаў каля 500 чалавек былi прыцягнуты да крымiнальнай i больш за 4 тысячы — да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Было канфiскавана больш за 1,5 тысячы незарэгiстраваных «ствалоў», яшчэ амаль тысячу адзiнак зброi грамадзяне здалi добраахвотна. Аднак гэтых мераў недастаткова, каб навесцi належны парадак у сферы абарачэння цывільнай зброi. Таму 27 сакавiка гэтага года ўступiў у сiлу прэзiдэнцкi указ №148, якi прадугледжвае шэраг мераў па забеспячэнню рэгiстрацыi няўлiчанай зброi. Паводле памянёнага дакумента, асобы, якiя да 1 лiпеня добраахвотна здадуць у мiлiцыю «нелегiтымную» цывільную зброю, не толькi будуць вызвалены ад адказнасцi, але i атрымаюць шанц зарэгiстраваць «падпольныя» арсеналы. Праўда, першапачаткова зброя павiнна прайсцi экспертызу. Калi ў спецыялiстаў не будзе нiякiх прэтэнзiй да зброi, то яе вернуць уладальнiку. Магчыма, што «некандыцыйную» зброю канфiскуюць i здадуць на металалом. У такiм выпадку кампенсацыi гаспадару не прадугледжаны. Не ўсе асобы, чыя зброя паспяхова пройдзе экспертызу, аўтаматычна змогуць яе ўзаконiць. Права на рэгiстрацыю няўлiчанай зброi маюць толькi грамадзяне Беларусi, якiя дасягнулi 18-гадовага ўзросту, i не маюць пярэчанняў з боку адмысловых медыцынскiх службаў i праваахоўных органаў. Пры рэгiстрацыi дубальтоўкi неабходна будзе прадаставiць у мiлiцыю «паляўнiчы бiлет», а падчас пастаноўкi на ўлiк спартыўнага пiсталета — дакумент, якiя пацвярджае прыналежнасць да спартыўнай арганiзацыi па кулявой стральбе. На адну асобу можна зарэгiстраваць не больш двух адзiнак газавай, спартыўнай i наразной паляўнiчай зброi, а таксама не больш трох «гладкiх ствалоў». Працэдура рэгiстрацыi платная: 4 базавыя велiчынi за кожны «ствол». А праз кожныя тры гады давядзецца праходзiць перарэгiстрацыю i плацiць па 2 «базавыя».

Дарэчы, зараз па звестках МУС у Беларусi зарэгiстравана больш за 165 тысяч адзiнак цывільнай зброi, з якiх 145 тысяч — гладкаствольныя паляўнiчыя стрэльбы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладальнiкi падпольных арсеналаў цывільнай зброi атрымалi шанц легалiзаваць свае пiсталеты i стрэльбы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика