21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi будзе ўстаноўлены помнiк Льву Сапегу?

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 красавiка адзначаецца 450-годдзе Льва Сапегi (1557—1633), вядомага дзяржаўнага дзеяча Вялiкага княства Лiтоўскага, дыпламата i мыслiцеля.

Леў Iванавiч Сапега нарадзiўся ў вёсцы Астроўна Вiцебскага павета (цяпер у Бешанковiцкiм раёне). Атрымаў выдатную адукацыю, свабодна валодаў пяццю замежнымi мовамi. Быў пiсарам вялiкiм ВКЛ (1581—1585), падканцлерам (1585—1589) i канцлерам ВКЛ (1589—1623), потым ваяводам вiленскiм i адначасова гетманам вялiкiм... Леў Сапега — адзiн са стваральнiкаў Трыбунала Вялiкага княства Лiтоўскага — найвышэйшага дзяржаўнага суда. Ён узначальваў соймавую камiсiю па падрыхтоўцы Статута Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г., адрэдагаваў яго тэкст i фiнансаваў яго выданне ў вiленскай друкарнi Мамонiчаў. З 1589 г. як канцлер стаў кiраўнiком знешняй i ўнутранай палiтыкi ВКЛ.

У сваёй палiтыцы Леў Сапега адстойваў суверэнiтэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалiтай. Садзейнiчаў развiццю беларускага кнiгадрукавання...

Рэспублiканскi мастацка-экспертны савет па манументальнаму мастацтву пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь зацвердзiў праект помнiка Льву Сапегу, якi плануецца ўстанавiць у Слонiме — горадзе, дзе Сапега доўгi час займаў пасаду старасты.

Калi адбудзецца гэта падзея? — спыталi мы аўтара помнiка, вядомага беларускага скульптара Iвана Мiско.

Адказаць на гэта пытанне не вельмi проста: усё ўпiраецца ў адсутнасць фiнансавання. «Магчыма, варта было б адкрыць дабрачынны рахунак, каб людзi, неабыякавыя да гiсторыi i культуры нашай Радзiмы, змаглi аказаць спонсарскую дапамогу», — гаворыць Iван Якiмавiч.

Скульптар I. Мiско сам родам са Слонiмшчыны. Марыць, каб хоць адна яго работа была ўстаноўлена на радзiме...

Таццяна ПАДАЛЯК.

У гонар Льва Сапегi

4 красавiка Лiдскi гiсторыка-мастацкi музей пачынае цыкл мерапрыемстваў з нагоды святкавання 450-годдзя Льва Сапегi.

Супрацоўнiкi музея правядуць шэраг лекцый аб выдатным дзеячы ВКЛ у навучальных установах раёна. У бiблiятэках будуць наладжаны гадзіны цiкавай iнфармацыi i «тэматычныя палiцы» па тэме «Канцлер Вялiкага княства Лiтоўскага».

Дарэчы, будынак музея цяпер знаходзiцца на рэканструкцыi, экспазiцыя часова закрыта для наведвання.

Тым не менш тут знаходзяць формы работы для азнаямлення лiдчан i гасцей горада з музейным зборам — праз выязныя выстаўкi, днi музея ў школах, выстаўкi аднаго дня i аднаго прадмета. На пляцоўцы каля музея традыцыйна праводзяцца вернiсажы мастакоў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 красавiка адзначаецца 450-годдзе Льва Сапегi (1557—1633), вядомага дзяржаўнага дзеяча Вялiкага княства Лiтоўскага, дыпламата i мыслiцеля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика