21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтаадказчык

ГАЗАВЫЯ «ЗАБАБОНЫ»

Хачу перавесцi свой аўтамабiль на газавае палiва, бо яно значна таннейшае, чым бензiн. Але знаёмыя аўтааматары не раяць. Кажуць, што машына страцiць магутнасць i хутка сапсуецца. Цi так гэта на самай справе?

Уладзiмiр ЖЭЧКА, г. Бабруйск

Вашы знаёмыя, як, дарэчы, многiя айчынныя аўтааматары, памыляюцца. Пры пераводзе аўтамабiля на «газавы рацыён», магутнасць рухавiка не зменшыцца. Мяркуйце самi, сярэднеактанавы лiк прыроднага газу — 105. Для бензiну гэта пакуль недасягальны паказчык. У нашай краiне, як вядома, самы вялiкi актанавы лiк у бензiне — А-98. Варта памятаць, што газ у параўнаннi з бензiнам гарыць пры меншых канцэнтрацыях, гэта значыць пры «бедных» сумесях. Таму павышаючы канцэнтрацыю газу можна павялiчыць магутнасць рухавiка i, наадварот, пры жаданнi — паменшыць. Увогуле, газавае палiва ў гэтым сэнсе больш «паслухмянае», чым бензiнавае.

Цяпер наконт надзейнасцi. Эксплуатацыя «газавых» аўтамабiляў сведчыць, што яны — больш «цягавiтыя», чым iх бензiнавыя альбо дызельныя «калегi» i працуюць без рамонту ў паўтара-два разы даўжэй. Справа ў тым, што падчас згарання газу ўтвараецца значна менш цвёрдых часцiнак i попелу, якiя выклiкаюць моцную зношанасць цылiндраў i поршняў рухавiка. Пры выкарыстаннi газу вы зэканомiце не толькi на рамонце i кошце самога палiва. Iнтэрвал замены масла i свечаў у такiм аўтамабiлi ў 1,5 раза большы, чым у бензiнавых аналагаў. Аднак, давядзецца часцей мяняць паветраны фiльтр i, натуральна, падтрымлiваць газавую ўстаноўку ў спраўным стане.

Аўтаiнфарм

ТАКСI АБАЗНАЧАЦЬ

З першага красавiка пачнецца выдача спецыяльных нумароў для таксi.

Гэтыя нумарныя знакi будуць вылучацца не толькi жоўтым фонам, але i адсутнасцю дзяржаўнага сцяга i лiтар «BY». На нумары будзе надпiс «TАХ», чатырохзначны нумар аўтамабiля i лiчба, якая сведчыць аб «прапiсцы» транспартнага сродку ў горадзе Мiнску цi ў абласцях. Кошт «фiрменнага» нумарнога знака для таксiстаў складзе 31 тысячу рублёў. Тэхнiчныя пашпарты ўладальнiкам таксi мяняць не давядзецца, у ранейшы дакумент проста будзе ставiцца штамп з указаннем новага нумара.

Зрэшты, цяганiны таксiстам наўрад цi ўдасца пазбегнуць, бо давядзецца пераафармляць страхоўку, лiцэнзiйную картку, перарэгiстраваць таксометр.

Аўтаправа

«BMW» ПРЫВАТЫЗАВАЛА ЛIТАРУ

Кампанiя «BMW» адсудзiла ў канкурэнтаў з «Infiniti» (люксавы брэнд канцэрна «Nissаn») лiтару «М».

Справа ў тым, што «BMW» памянёнай лiтарай з 1978 года абазначае свае спартыўныя мадэлi. На рэкламу гэтай серыi немцы патрацiлi сотнi мiльёнаў долараў. А японцы пачалi выкарыстоўваць гэтую ж лiтару толькi тры гады таму для маркiроўкi сваiх седанаў «М35» i «М45», дэзарыентаваўшы такiм чынам спажыўцоў. Таму «BMW» вырашыла адсудзiць у «Infiniti» лiтару «М». Суд прызнаў прэтэнзii «баварцаў» абгрунтаванымi.

Аўтакiрмаш

ПРАСТОРНЫ I СПАРТЫЎНЫ «САRЕNS»

Сёлета ў Беларусi плануецца прадаць каля 1100 аўтамабiляў маркi «KIА», у тым лiку прыкладна 120 мiнiвэнаў «Саrеns».

Такi прагноз падчас брыфiнгу зрабiў Уладзiмiр Кiсялёў — дырэктар кампанii «Аўтапалас-М», якая з’яўляецца iмпарцёрам «KIА» ў нашу краiну. Паводле яго слоў, «Саrеns» — сапраўдная «бомба» ў класе мiнiвэнаў: мае прасторны салон, трывалую i мяккую падвеску, спартыўны дызайн. Спецыялiсты прагназуюць, што паўднёва-карэйскi мiнiвэн найперш захочуць набыць беларускiя прадпрымальнiкi, аматары сямейных адпачынкаў на прыродзе i ўвогуле людзi, якiя вядуць актыўны лад жыцця.

Дарэчы, летась у нашай краiне было прададзена 207 аўтамабiляў «KIА». Найбольшай папулярнасцю ў беларусаў карысталiся ў мiнулым годзе мадэлi «KIА Riо» i «KIА Sроrtаgе».

Аўтаiнфарм

КУПЛЯЮЦЬ НЕПРЫЕМНАСЦI

Паводле звестак сталiчнай мiлiцыi, у Мiнску апошнiм часам актывiзавалiся вытворцы фальшывых штампаў аб праходжаннi дзяржаўнага тэхагляду.

Адметна, што падробленыя дакументы нярэдка нават вонкава не падобныя на сапраўдныя. Тым не менш некаторыя ўладальнiкi аўтамабiляў, асаблiва iншамарк «ва ўзросце» больш за 10 гадоў, карыстаюцца паслугамi вытворцаў фальшывых штампаў. Хоць каштуюць яны нятанна: ад 50 да 100 долараў. Фактычна за гэтыя грошы аўтааматары набываюць сабе непрыемнасцi, бо пры першай жа праверцы дакументаў «даiшнiк» выявiць фальшыўку.

Аўтапрагноз

АСЦЯРОЖНЕЙ НА ПАВАРОТАХ

На гэтым тыднi ўзнiкне вялiкая верагоднасць здарэнняў на прасёлачных дарогах, паколькi iстотна ўзрасце рух транспартных сродкаў у сельскай мясцовасцi i ў дачных паселiшчах.

У гарадах найбольш небяспечнымi месцамi будуць скрыжаваннi дарог, за межамi населеных пунктаў — крутыя павароты.

Вадзiцелям варта пiльна сачыць за тэхнiчным станам сваiх транспартных сродкаў i не губляць пiльнасць.

4 красавiка галоўнай прычынай дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) могуць стаць неасцярожныя паводзiны пешаходаў, асаблiва ранiцай. Вадзiцелям рэкамендуецца строга выконваць дыстанцыю i павысiць меры бяспекi паблiзу пешаходных пераходаў i прыпынкаў грамадскага транспарту.

5 красавiка верагоднасць узнiкнення аварый будзе наўпрост залежыць ад якасцi дарожнага пакрыцця. Увечары небяспечныя сiтуацыi могуць узнiкнуць з-за парушэння правiлаў абгону, асаблiва за межамi населеных пунктаў.

6 красавiка верагоднасць ДТЗ найбольш высокая ў першыя гадзiны сутак. Вадзiцелям, асаблiва грузавых транспартных сродкаў, варта звярнуць увагу на стан тармазной сiстэмы. Вялiкая верагоднасць з’яўлення на дарозе п’яных пешаходаў.

7 красавiка сур’ёзных аварыйных сiтуацый не прадбачыцца. У другой палове дня пэўную нервовасць у працэс дарожнага руху могуць унесцi парушальнiкi правiлаў манеўравання i абгону.

8 красавiка найбольш вострыя сiтуацыi на дарогах могуць узнiкнуць ранiцай, да 11 гадзiн. Прычынай iх можа стаць канфлiкт памiж вадзiцелямi i пешаходамi. Месцам такiх «напружаных падзей» будуць скрыжаваннi, асаблiва нерэгулюемыя. На працягу дня аварыяй можа скончыцца любое няправiльнае перастраенне транспартных сродкаў з адной паласы на другую.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хачу перавесцi свой аўтамабiль на газавае палiва, бо яно значна таннейшае, чым бензiн. Але знаёмыя аўтааматары не раяць. Кажуць, што машына страцiць м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика