Кiпр праспявае... «Нiчога»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
«Еўрабачанне-2007» Падрыхтоўка да мiжнароднага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2007» перайшла ў новую стадыю. Зараз iдзе iнтэнсiўны абмен прома-вiзiтамi. Першы з замежных удзельнiкаў, хто паспеў наведаць Беларусь — прадстаўнiца Кiпра спявачка Эўрыдзiкi. Дарэчы, на сцэну ў Хельсiнкi яна выйдзе якраз перад беларускiм канкурсантам...Эўрыдзiкi, можна сказаць, вырасла на «Еўрабачаннi». Сваю краiну яна прадстаўляла не раз i не два, а цэлых пяць разоў: тройчы ў якасцi бэк-вакалiсткi (1983, 1986, 1987) i двойчы сольна (1992, 1994). «Калi б у 1994 годзе мяне спыталi, цi хачу я зноў выступiць на конкурсе, я адназначна адказала б «не». Але прайшло многа часу, i калi летась да мяне звярнулася нацыянальная тэлекампанiя, я пагадзiлася — i ўжо ведала нават, якую песню хачу выканаць», — расказала спявачка. Да таго ж яе сын Ангелас вельмi хацеў сустрэцца з леташнiмi пераможцамi, фiнскiм гуртом «Лордзi». Маме давялося паабяцаць арганiзаваць фота з фiнскiмi «монстрамi» i ўзяць iдэйнага натхняльнiка з сабой. Эўрыдзiкi — артыстка з iмем i вялiкiм сцэнiчным вопытам. Лiтаральна днямi ўбачыў свет яе трынаццаты (!) альбом, якi, насуперак прымхам, артыстка так i назвала — «13». На пласцiнку, дарэчы, увайшла i яе конкурсная кампазiцыя на французскай мове «Соmmе Сi, Соmmе Са» («Нiчога»), якую кампазiтар Дзiмiтрыс Каргiалас i паэт Пасейдонас Янопулас першапачаткова напiсалi зусiм не для «Еўрабачання», а проста для Эўрыдзiкi. У дыскаграфii спявачкi — творы на грэчаскай мове, а таксама адзiн «жывы» англамоўны альбом. «Я магу таксама спяваць па-iспанску i iтальянску, але нi слова не разумею з таго, што выконваю. На рускай ведаю толькi «доброе утро» i «спасибо», — са смехам прызнаецца Эўрыдзiкi. З беларускiм удзельнiкам Калдуном артыстка ўжо сустракалася — больш за тое, менавiта яго песню пачула першай з усiх сяброў-сапернiкаў. Кампазiцыя спадабалася, i прадстаўнiца Кiпра ацэньвае шанцы Беларусi на перамогу як вельмi высокiя. Сказала, што з Дзiмам яны ўжо дамовiлiся — будуць падтрымлiваць адзiн аднаго перад выхадам на сцэну. Для сябе ж Эўрыдзiкi загадвае спярша месца ў фiнальнай дзесятцы — каб краiна не «вылецела» ў паўфiнал, а там ужо, зразумела, спадзяецца заняць як мага больш высокую прыступку. Праўда, у папярэднiя Інтэрнэт-галасаваннi, дзе Кiпр фiгуруе ў лiдарах (дый Беларусь, заўважым, фанаты конкурсу ставяць на 1—4-е месца) спявачка не верыць: «Большасць людзей, якiя будуць галасаваць на конкурсе, пачуюць усе песнi ўпершыню. Так што, я лiчу, асноўны поспех залежыць ад выступлення. Мы выйдзем на сцэну разам з кампазiтарам, якi будзе граць на гiтары, з клавiшнiкам, барабаншчыкам... Думаю, гэта ўсё. Хочацца проста добра выступiць, як мы гэта звычайна робiм на сцэне, але, калi ўдасца прыдумаць нейкую фiшку, якая запомнiцца гледачам, абавязкова яе выкарыстаем», — падзялiлася Эўрыдзiкi. Як бачым, нават вялiкi вопыт не дапамагае раскрыць сакрэт перамогi на еўрасцэне. А мо, проста нiякага сакрэту няма — як карта ляжа?.. Фота прэс-службы БТРК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да мiжнароднага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2007» перайшла ў новую стадыю. Зараз iдзе iнтэнсiўны абмен прома-вiзiтамi
|
|