Аляксандр Лукашэнка: «Незалежная Беларусь — наш дастойны i надзейны дом»Учора на сумесным пасяджэннi абедзвюх палат парламента Прэзiдэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу Беларусi Вяртаючыся ўласна да Паслання, беларускi лiдар адзначыў, што гэта не справаздача. Пасланне павiнна асвятлiць актуальныя пытаннi сучаснага развiцця, адносiны да iх нашай краiны i намецiць стратэгiчныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi на блiжэйшую перспектыву. «Мы жывём у цесна ўзаемазвязаным свеце. Дынамiка развiцця сусветных працэсаў i мiжнародных адносiнаў, iх уплыў на сiтуацыю ў Беларусi аб’ектыўна запатрабавалi ўнясення ў 2007 годзе пэўных карэктываў у праводзiмую ўнутраную i знешнюю палiтыку дзяржавы», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Аднак нашы стратэгiчныя мэты пабудовы эканамiчна моцнай, сацыяльна справядлiвай, незалежнай дзяржавы на аснове паступальнага сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны застаюцца нязменнымi. Паводле слоў Прэзiдэнта, галоўная задача сёння — усiмi сiламi i сродкамi ўмацаваць самастойнасць беларускай дзяржавы. Гэта значыць, забяспечыць права самастойна праводзiць уласную знешнюю i ўнутраную палiтыку, забяспечыць нацыянальную бяспеку па ўсiх яе складовых — ад абароннай да iнфармацыйнай i харчовай. Менавiта таму сёлетняе Пасланне мае такую назву. Звяртаючыся да тэмы ўзаемаадносiнаў Беларусi з iншымi дзяржавамi, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння «захаваць незалежнасць i ўстойлiвае развiццё краiны можна толькi праводзячы дынамiчную рознабаковую знешнюю палiтыку». Разам з тым гэта не рэакцыя на нейкiя падзеi. «Мы заўсёды заяўлялi аб тым, што Беларусь праводзiць шматвектарную знешнюю палiтыку, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Па-iншаму i быць не можа, паколькi мы — адкрытая краiна, якая знаходзiцца ў цэнтры Еўропы». Не будзе i стратэгiчных змяненняў у прыярытэтах: асноўны з iх — захаванне прынцыпова важнага для Беларусi расiйскага напрамку. Прэзiдэнт прызнаў, што неапраўдана рэзкае павышэнне цэн на расiйскiя энерганосьбiты i яўна недружалюбныя дзеяннi i выказваннi асобных палiтыкаў балюча ўдарыла па нашых адносiнах. «Але калi нехта чакае, што Беларусь з-за ўзнiкшых цяжкасцяў будзе вагацца i мяняць напрамак свайго руху, то глыбока памыляецца», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Беларускi лiдар глыбока перакананы, што пераадолець iснуючыя перашкоды i рухацца далей у справе саюзнага будаўнiцтва — у iнтарэсах нашых народаў. Аднак саюз павiнен быць выключна раўнапраўным, узаемавыгадным, зразумелым, справядлiвым i празрыстым. Толькi такi падыход падтрымаюць людзi. Беларусь не мае намеру адмаўляцца i ад iншых iснуючых iнтэграцыйных утварэнняў — АЭП, СНД, ЕўрАзЭС, АДКБ. Разам з тым наша дзяржава гатова быць паўнапраўным, надзейным, прадказальным i адказным партнёрам у агульнаеўрапейскiх працэсах. Паводле слоў Прэзiдэнта, у адносiнах з ЕС i ЗША павiнен нарэшце перамагчы здаровы сэнс, i негатыўныя мiфы i стэрэатыпы адносна нашай краiны павiнны быць пераадолены. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што «нам ёсць што сказаць адзiн аднаму ў эканомiцы, палiтыцы, сацыяльнай сферы». «Мы свядома iмкнёмся да таго, каб не залежаць ад адной краiны. Сёння першае месца ў гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве з Беларуссю ўжо займае Захад, Еўрасаюз, затым iдзе Расiя», — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. Беларусь гатовая да ўзаемапаважлiвага дыялогу i ўзаемапрымальных рашэнняў. У кантэксце стварэння комплексу транспартных калiдораў Усходняя Азiя—Еўропа наша краiна зацiкаўлена стаць надзейным звяном эканамiчнай сiстэмы ўжо еўразiйскага маштабу. Плённа развiваюцца ўзаемаадносiны з нашым вядучым саюзнiкам на мiжнароднай арэне — Кiтаем. Летась тавараабарот з гэтым гiгантам амаль дасягнуў мiльярда долараў ЗША. А сёння на разглядзе кiтайскага боку знаходзiцца пакет беларускiх iнвестыцыйных прапаноў на суму больш як 2 мiльярды долараў. Вялiкiя перспектывы мае Беларусь у рамках Руху недалучэння. «Паглядзiце, найбагацейшыя па сваiх рэсурсах i ўплывовыя краiны — Iндыя, Венесуэла, Iран, Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты, Султанат Аман — гатовы працаваць i ўжо працуюць з намi ў фармаце стратэгiчнага партнёрства», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Дамоўленасцi, дасягнутыя на вышэйшым узроўнi, ператвараюцца ўжо ў канкрэтныя праекты i кантракты на сотнi мiльёнаў долараў. Супрацоўнiцтва з некаторымi з гэтых краiн у сферы здабычы нафты таксама абсалютна рэальнае. Як падкрэслiў беларускi лiдар, наша краiна павiнна мець магчымасць альтэрнатыўных паставак на выпадак энергетычнага крызiсу. Звяртаючыся да наступстваў падзей мiнулай зiмы, Аляксандр Лукашэнка запэўнiў: нiякага абвалу мы не дапусцiм. Вынiкi работы эканомiкi ў першым квартале лепшы таму доказ. «У дамах будзе святло i цяпло, прадпрыемствы будуць працаваць у звычайным рэжыме, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi застануцца ў запланаваных параметрах. Усё гэта можа быць дасягнута за кошт унутраных рэзерваў — эфектыўнай вытворчасцi i беражлiвасцi», — перакананы кiраўнiк дзяржавы. Увогуле, эканомiю i беражлiвасць беларускi лiдар назваў «вялiкiм, нявыкарыстаным у поўнай меры рэзервам для далейшага росту эканомiкi». «Гэта пытанне нацыянальнай бяспекi. Менавiта таму я даручыў падрыхтаваць Дырэктыву № 3, якая змяшчае комплекс мерапрыемстваў па вырашэнню гэтай праблемы», — паведамiў Аляксандр Лукашэнка. Адказным за яе выкананне прызначаны прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. Беларусы павiнны навучыцца жыць па сродках, як гэта робяць заможныя еўрапейцы, лiчыць кожны рубель. У першую чаргу неабходна максiмальна наблiзiцца да развiтых краiн па ўзроўню энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту. У нас гэты паказчык у 2,5—3 разы вышэйшы. Ва ўмовах адсутнасцi ўласных энергарэсурсаў i як вынiк цяжкай залежнасцi ад iншых краiн пытанне аб стварэннi ўласнай ядзернай энергетыкi становiцца адной з гарантый нацыянальнай бяспекi, адзначыў Прэзiдэнт. Да яе будаўнiцтва нас падштурхоўвае само жыццё. Кiраўнiк Беларусi выдатна разумее псiхалагiчныя цяжкасцi i хваляваннi людзей, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай трагедыi. Аднак наша краiна i без таго знаходзiцца ў коле атамных станцый. Да таго ж гэты вiд энергii самы танны, таму набiрае ўсё большую папулярнасць у цывiлiзаваным свеце. Дзесяткi i сотнi энергаблокаў узво- дзяць Еўропа i Расiя. I куды менш забяспечанай энергарэсурсамi Беларусi не выпадае заставацца на ўзбочыне прагрэсу. Што датычыцца бяспекi, то, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, «у Беларусi будзе выбраны самы бяспечны варыянт АЭС з улiкам суперсучасных тэхналогiй i найноўшых дасягненняў навукi». Звяртаючыся да парламентарыяў, Прэзiдэнт заявiў, што законапраект «Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» трэба будзе разгледзець на веснавой сесii. Адцягваць упарадкаванне сацыяльных iльгот далей немагчыма. У пэўных колах iснуе перакананне, што гэта «непапулярная мера». «Папулярнасць не трэба змешваць з папулiзмам, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — Я заўсёды праводзiў сумленную i адкрытую палiтыку i нiколi, нi пад якой маркай не купляў папулярнасць». Настаў час перагледзець iснуючую сiстэму льгот, якая для большасцi людзей iстотнага значэння не мае, а ў вынiку распыляюцца вялiкiя бюджэтныя сродкi. Сацыяльная дапамога павiнна быць адраснай i iндывiдуальнай, глыбока перакананы кiраўнiк дзяржавы. У ёй безумоўна маюць патрэбу iнвалiды, адзiнокiя старыя, дзецi-сiроты. «Iншым, хто трапiў у складаную жыццёвую сiтуацыю, патрэбна рука дапамогi, каб стаць на ногi, а не пажыццёвае ўтрыманне», — адзначыў Прэзiдэнт. Самая маштабная частка сiстэмы сацыяльнай абароны для дзяржавы — пенсiйнае забеспячэнне. Iм ахоплена больш за 2,5 мiльёна чалавек. Паводле слоў Прэзiдэнта, наспела неабходнасць удасканалiць яго прынцыпы. У перспектыве ў пенсiйную сiстэму будзе ўключаны накапляльны кампанент. Гэта дазволiць праяўляць iнiцыятыву самому чалавеку, будзе стымуляваць яго жаданне забяспечыць сабе годную старасць. Сяргей ПРОТАС. (Заканчэнне ў наступным нумары). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на сумесным пасяджэннi абедзвюх палат парламента Прэзiдэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу Белару |
|