21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўны аргумент — Людскасць

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Змена кiраўнiка, адпраўка яго на пенсiю — працэс далiкатны i балючы. Асаблiва, калi чалавек заслужаны i аддаў прадпрыемству цi ўстанове ўсё жыццё. Тым больш што бываюць выпадкi, калi свядома былога кiраўнiка стараюцца не прыкмячаць i на родным прадпрыемстве ён ужо чужы чалавек. Такое перажываецца вельмi цяжка.

У мiнулым годзе дырэктар РУСП племзавод «Чырвоная зорка» Iосiф Плаўскi адсвяткаваў сваё 70-годдзе i неўзабаве пасля юбiлею быў адпраўлены на пенсiю. Герой Сацыялiстычнай Працы 45 гадоў кiраваў гаспадаркай i менавiта пры iм «Чырвоная зорка» брала ўсё новыя i новыя вытворчыя вяршынi.

Узрост салiдны, але ж многiя кiраўнiкi калгасаў пакiдалi сваю пасаду ў 75 цi нават у 80 гадоў, i Iосiф Iосiфавiч збiраўся яшчэ папрацаваць i будаваў планы на перспектыву. Але мяне здзiвiў не факт адпраўкi Плаўскага на пенсiю. Папрацаваў чалавек — час i адпачыць. А тое, што на яго месца быў назначаны старшыня суседняга кааператыва, дзе паказчыкi ўступалi дасягненням «Чырвонай зоркi», хоць СВК «Галавачы» адносна другiх гаспадарак Клецкага раёна даволi моцны. Дык у чым тут тонкасць кадравай палiтыкi? Пра гэта па гарачых слядах леташняй падзеi я i хацеў пагаварыць са старшынёй райвыканкама Анатолем Бойка, але ён прапанаваў сустрэцца праз пару месяцаў i спакойна пагутарыць на гэтую тэму. Амаль праз год размова адбылася, але калi я ехаў у Клецк, то думалася: «А што там з Плаўскiм? Цi не апынуўся ён на абочыне жыцця?»

Анатоль БОЙКА:

«НЯМА ТЫХ ПЫТАННЯЎ, ЯКIЯ НЕМАГЧЫМА ВЫРАШЫЦЬ»

— Анатоль Сцяпанавiч, дык чым была выклiкана замена кiраўнiка ў «Чырвонай зорцы»? Прадпрыемства лепшае ў раёне i тут такое рашэнне.

— Скажу, што сур’ёзных прэтэнзiй да Iосiфа Плаўскага мы не мелi, але да племзавода неабходна было далучыць яшчэ дзве гаспадаркi. Як нi круцi, а гэта iншы маштаб, i для кiраўнiка, якi размяняў восьмы дзесятак, ужо няпроста нават аб’ехаць усю тэрыторыю прадпрыемства. У сувязi з аб’яднаннем узнiкае шмат дадатковых пытанняў i праблем, якiя прасцей вырашаць больш маладому кiраўнiку.

— На племзавод прыйшоў новы кiраўнiк — былы старшыня СВК «Галавачы». Гаспадарка па ўсiх параметрах уступае РСУП «Чырвоная зорка». Дык чым жа выклiканы такi давер? Дарэчы, Мiкалай Дылеўскi апраўдвае вашы спадзяваннi?

— Яшчэ ранавата падводзiць рысу. Дылеўскi працуе нармальна i хацелася б, каб прадпрыемства паднялося да былога ўзроўню. Але хачу крыху спынiцца на параметрах. Тут нельга праводзiць параўнаннi, бо РУСП «Чырвоная зорка» ўваходзiць у шэсцьдзесят самых перспектыўных гаспадарак краiны i адсюль да яго асаблiвая ўвага. Але i СВК «Галавачы» таксама не з’яўляецца слабай гаспадаркай. Напрыклад, там надоi па 5 тысяч кiлаграмаў ад каровы. I цяпер ў былога старшынi кааператыва ёсць магчымасць праявiць сябе.

— А ў чым плюсы такога аб’яднання? Калi да моцнай гаспадаркi далучыць слабую, то, напэўна ж, паказчыкi знiзяцца?

— СВК «Загорнае» ўжо ўвайшло ў склад РУСП «Чырвоная зорка», i цяпер на чарзе далучэнне сельгаскааператыва «Галавачы». Апошняя — гаспадарка невялiкая, але там добрая зямля, высокаквалiфiкаваныя кадры, вытворчасць на ўзроўнi i жаданне людзей працаваць... I ў гэтым вiдавочныя плюсы. А яшчэ не трэба забываць, што невялiкай гаспадарцы складаней атрымаць крэдыты, правесцi рэканструкцыю... А што датычыцца спаду вытворчасцi прадукцыi, то на аб’ектах племзавода яго няма, але калi тыя ж надоi раскiнуць i на фермы былога СВК «Загорнае», то невялiкае знiжэнне ёсць. З часам сiтуацыя, перакананы, стабiлiзуецца i паказчыкi падымуцца.

— Анатоль Сцяпанавiч, вы з работай кiраўнiкоў сельгаскааператываў добра знаёмыя — адпрацавалi старшынёй гаспадаркi не адзiн год. На ваш погляд, што перашкаджае працаваць эфектыўна кiраўнiкам СВК? Вось у Клецкi раён прыйшоў балгарын, узяў у арэнду дзве гаспадаркi — i справа пайшла.

— Хто будзе адмаўляць, што ад кiраўнiка многае залежыць. Вось на прыкладзе СВК «Морач» добра вiдаць, што такое для сельгаскааператыва старшыня. «Морач» з магутнай гаспадаркi апусцiўся да сярэдняй. Былы кiраўнiк прадаў конеферму, закрыў спартыўную школу i цэх па вытворчасцi мясных кансерваў... Паставiлi новага, але сiтуацыя не змянiлася, i толькi з трэцяга заходу справа пайшла на пад’ём. Апошнi старшыня А. Фiлiпчанка аказаўся на сваiм месцы. А перашкаджае працаваць тое, што далёка не кожны старшыня можа быць гаспадаром — не дрыжыць над кааператыўным, як над сваiм. Што датычыцца балгарына, то Енеў уклаў у гаспадарку свае грошы i лiчыць iх. А сiтуацыя мяняецца да лепшага, калi людзi пачынаюць атрымлiваць добрую зарплату. Хоць даводзiцца працаваць з людзьмi, якiя ёсць. I мне думаецца, што можна вырашыць любое пытанне.

— Што такое Клецкi раён у маштабе вобласцi?

— Наш раён займае толькi 2,4 працэнта тэрыторыi Мiншчыны, але па вытворчасцi многiх вiдаў прадукцыi дасягае 10 працэнтаў. I скажу, што патэнцыял яшчэ поўнасцю не раскрыты, толькi неабходна працаваць. I тут выбару няма. Ведаючы, як руплiва ставiцца да сельскай гаспадаркi старшыня аблвыканкама, якую аказвае падтрымку, i мы не можам ставiцца да работы абыякава.

У РУСП «Чырвоная зорка» пагаварылі i з астатнiмi героямi гэтага артыкула.

Iосiф ПЛАЎСКI:

«СА МНОЮ ПАСТУПIЛI ПА-ЛЮДСКУ»

— Напачатку была трывога, бо баяўся застацца без справы. Думалася: «I што буду рабiць адзiн? Сядзець дома?». Калi амаль паўвека аддаў гаспадарцы, то душа працягвае балець за ўсё, i ад гэтага нiкуды не падзенешся. Цяпер я працую намеснiкам у новага дырэктара. Дарэчы, Мiкалай Iосiфавiч — прыстойны чалавек, i гэта накладвае адбiтак на адносiны, ды i ў цэлым у калектыве да мяне ставяцца добра, хоць, магчыма, нехта i лiчыць, што я калiсьцi некага пакрыўдзiў, але калi такое i было, то толькi па справе. Цяпер, калi гаспадарка ўзбуйняецца, а ўзрост мой немалады, лiчу, што замена кiраўнiцтва — працэс натуральны. Лiчу, што мне пашанцавала. Тут не толькi ўважлiвыя адносiны з боку кiраўнiка раёна, але i губернатара, якi выдзелiў мне для работы джып «Хундай» — чаго яшчэ хацець? Дзякуй гэтым кiраўнiкам — яны паступiлi па-людску. У маладосцi многага не заўважаеш, а на старасцi хочацца як мага даўжэй не выпадаць з абоймы жыцця.

Мiкалай ДЫЛЕЎСКI:

«ВОПЫТ БУДЗЕ ЗАПАТРАБАВАНЫ ЗАЎСЁДЫ»

— З Iосiфам Iосiфавiчам знаёмыя даўно. I для нас, маладзейшых кiраўнiкоў, ён быў заўсёды аўтарытэтным чалавекам. «Чырвоная зорка» — флагман раёна, i на гэтае прадпрыемства раўняюцца астатнiя гаспадаркi. А ўзначальваць вядучае прадпрыемства — вялiкая адказнасць, тут пры любым раскладзе неабходна трымаць марку — у плане паказчыкаў. Нават невялiкi спад будзе ўспрымацца кiраўнiцтвам раёна i вобласцi, калектывам прадпрыемства як няўдача дырэктара. А да свайго намеснiка я прыслухоўваюся. Меркаванне Iосiфа Плаўскага застаецца актуальным. Дарэчы, кадры Iосiф Iосiфавiч падабраў удала, i пакуль што да спецыялiстаў асаблiвых прэтэнзiй няма. А што датычыцца далучэння да «Чырвонай зоркi» суседнiх гаспадарак, то гэта дае магчымасць паменшыць апарат кiравання, вырасла колькасць зямлi... Пакуль што ўкладваем грошы i спадзяёмся на аддачу.

Клецкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змена кiраўнiка, адпраўка яго на пенсiю — працэс далiкатны i балючы. Асаблiва, калi чалавек заслужаны i аддаў прадпрыемству цi ўстанове ўсё жыццё. Тым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика