21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Барыс Батура: «Мясцовыя Саветы павiнны арганiзаваць працу па аказанню паслуг насельнiцтву»

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На нядаўняй прэс-канферэнцыi старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Барыса Батуры закраналiся некалькi тэм, звязаных з дзейнасцю мясцовых Саветаў дэпутатаў. «Мясцовае самакiраванне» друкуе адказы кiраўнiка вобласцi на актуальныя для сельскiх Саветаў i выканкамаў пытаннi.

Пра ўклад Саветаў у агульную справу

Ёсць закон аб мясцовым самакiраваннi, i ў яго межах мясцовыя Саветы i сельвыканкамы павiнны дзейнiчаць. Стан могiлак, знешнi выгляд вёсак, выкананне сацыяльных стандартаў на месцах, падтрымка насельнiцтва, асаблiва састарэлага, работа з iм — вось iх галоўныя задачы.

Чаму абавязкова апрацоўваць агарод павiнен нехта збоку? Ёсць спецыяльныя брыгады пры сельвыканкамах, якiя аказваюць гэты вiд паслуг i адначасова зарабляюць грошы, фармiруючы свае бюджэты.

Такiя асноўныя задачы Саветаў, i яны павiнны арганiзоўваць iх выкананне. Канешне ж, у сельвыканкаме працуе 3—4 чалавекi, i зразумела, што яны не возьмуць у рукi рыдлёўкi i сякеры i не пойдуць працаваць самi, але арганiзацыя такой працы — гэта за iмi. I мы будзем сур’ёзна патрабаваць яе выканання.

Пра старастаў вёсак i аплату iх працы

Ёсць адпаведны Указ № 21 па фармiраванню бюджэтаў сельвыканкамаў. У прынцыпе, у iх ёсць магчымасць зарабляць грошы i накiроўваць iх у тым лiку i на заахвочванне старастаў. Калi чалавека заахвоцiлi за добрую грамадскую працу, цi гэта дрэнна? Канешне, добра! I грошы ў сельвыканкамаў павiнны на гэта быць.

Мы калiсьцi паказвалi, як у Быхаўскiм раёне сельскi Савет i аўтамабiль набыў толькi за кошт аднаго збору малака ў насельнiцтва. Каб грошы былi, трэба «круцiцца».

Пра вёскi, якiя памiраюць

Калi ў вёсках засталiся адна-дзве сям’i цi некалькi жыхароў, трэба падцягваць iх на цэнтральныя сядзiбы, даваць жыллё там. А такая магчымасць ёсць. А ў старых вёсках усё лiквiдаваць, каб не было рассаднiкаў смецця.

Я не магу зразумець, чаму ёсць праблемы з вёскамi што памiраюць. Праблем не павiнна iснаваць, калi на тэрыторыi ёсць нармальны гаспадар. Няма вёскi, нiхто не жыве — значыць, трэба яе лiквiдаваць.

Няўжо мы спадзяёмся, што людзi валам паваляць у вёску? Я, дапусцiм, на гэта сур’ёзных надзей не ўскладаю. Пры наяўнасцi сучаснай тэхнiкi ў сельскай гаспадарцы ў нас у працы задзейнiчана 25—30 працэнтаў насельнiцтва, а на Захадзе — усяго 3—5 працэнтаў спраўляюцца з вытворчасцю прадукцыi сельскай гаспадаркi i забяспечваюць ёй астатнiх удосталь.

I ў нас тое ж самае намячаецца. Напрыклад, у Магiлёўскай вобласцi было пад 3 тысячы камбайнаў. Цяпер у нас засталося 1600, i нам болей не трэба. А калi гаварыць дакладна, то нам патрэбны 1200 камбайнаў — але нармальных, каб яны працавалi належна. Тое ж самае i з трактарамi. Iншымi словамi — патрэбы сельскай гаспадаркi ў працоўнай сiле таксама скарачаюцца. Сельская праца таксама павiнна быць высокапрадукцыйнай.

Запiсала Iлона IВАНОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На нядаўняй прэс-канферэнцыi старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Барыса Батуры закраналiся некалькi тэм, звязаных з дзейнасцю мясцовых Саветаў дэпутата
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика