У Вiльню да СкарыныМiнi-падарожжа Скарына пераехаў у сталiцу Вялiкага княства Лiтоўскага ў пачатку 1520-х гадоў i ў доме «шаноўнага мужа Якуба Бабiча, найстаршага бурмiстра слаўнага i вялiкага месца Вiленскага», заснаваў новую друкарню — першую на абшарах ад Балтыкi да Сiбiры. У 1522-м ён мае ўжо добры плён — «Малую падарожную кнiжыцу», ад якой на гэтых землях i пачынаецца кнiгадрукаванне. Архiўныя дакументы паказваюць, што ў сярэдзiне ХVII стагоддзя сям’я Бабiчаў жыла на «Вялiкай вулiцы за святым Пятром рускiм». Вiленскi перыяд у жыццi Скарыны быў непрацяглым i не вельмi шчаслiвым. Судовыя справы пасля смерцi брата Iвана — вiленскага купца. Арышт i турма. Канфiскацыя маёмасцi. Часовы пераезд у Кёнiгсберг. На гэты час прыпадае яго шлюб з Маргарытай — удавою вiленскага магiстрата Юрыя Адвернiка. I менавiта ў Вiльнi, у сакавiку 1525 года, свет пабачыў яго «Апостал» — самую старажытную датаваную кнiгу на ўсходнеславянскiх землях, якая i да сёння пераконвае ў сапраўднасцi тытула Скарыны-першадрукара. Гэта была дваццаць другая набраная iм i адцiснутая ў вiленскай друкарнi кнiга i апошняя ў яго жыццi. Мемарыяльная шыльда з барэльефнай выявай беларускага асветнiка на адным са старажытных вiленскiх дамоў не сцвярджае, што Скарына жыў i працаваў менавiта ў гэтым будынку. Але аднойчы апынуўшыся тут, зведваеш магiю пачуццяў асаблiвага гонару i за зямлю, якая нарадзiла, i за горад, якi з любоўю захоўвае святое Скарынава iмя. Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiльня заўсёды будзе вабiць да сябе беларусаў найперш таму, што гэта горад Скарыны. З асаблiвым настроем блукаў я па вузкiх вулачках i глухiх дворыках
|
|