21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...Каб «Звязда» заўсёды выдавалася на беларускай мове!

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да юбілею «Звязды» засталося 57 дзён

Добры дзень, паважаная рэдакцыя нашай роднай беларускамоўнай газеты «Звязда»!

Звяртаюцца да вас вучнi i настаўнiкi гiмназii № 25 iмя Р. Шаршнёвай г. Мiнска, ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, выпускнiкi даваеннай беларускамоўнай узорнай чыгуначнай 25-й школы iмя А. Чарвякова, родныя i блiзкiя патрыётаў i падпольшчыкаў, якiя ўдзельнiчалi ў выпуску i распаўсюджваннi газеты «Звязда».

Добры дзень, паважаныя сябры. Так-так, сябры. Мы не памылiлiся. Ваша газета i супрацоўнiкi рэдакцыi сталi для нас роднымi i блiзкiмi пасля агульнай паездкi 19 мая ў Любань на магiлу Рымы Шаршнёвай i на востраў Зыслаў — другую Радзiму падпольнай «Звязды». Газета аператыўна, ужо 22 мая, за подпiсам журналiсткi Падаляк Таццяны праiнфармавала чытача аб вынiках паездкi ў межах рэалiзацыi сумеснага праекта рэдакцыi газеты «Звязда» i Белдзяржмузея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны «Радок «Звязды» ў гiсторыi краiны», прысвечанага 90-годдзю газеты.

Праз газету хочацца выказаць шчырыя словы ўдзячнасцi старшынi Любанскага райвыканкама Валерыю Грыбанаву, калектыву гiмназii № 1 г. Любанi i ўсiм сустракаючым за гасцiннасць, цеплыню сустрэчы, добразычлiвасць у адносiнах да ветэранаў, да «звяздоўцаў» i да ўсiх членаў дэлегацыi.

Газета з’яўляецца ўнiверсальнай крынiцай ведаў, дзе кожны знаходзiць нешта карыснае для сябе, дзе кожны можа падзялiцца сваiмi думкамi. Для ветэранаў цiкавыя рубрыкi пра тое, як паправiць здароўе, прыгатаваць смачныя стравы; пытаннi, звязаныя з сацыяльнай абаронай ветэранаў i ўсiх састарэлых людзей.

Настаўнiкi гiмназii дзякуючы газеце могуць даць большы аб’ём ведаў па гiсторыi Бацькаўшчыны, па гiстарычнай спадчыне.

Вучнi пры дапамозе газеты далучаюцца да нацыянальнай культуры, даведваюцца аб звычаях беларускага народа, навучаюцца традыцыйным рамёствам, сучасным вiдам творчасцi, што дасць магчымасць у будучынi правiльна выбраць прафесiю. Напрацоўкi газеты — вельмi добрая падмога пры правядзеннi гадзiн iнфармавання i пазакласных мерапрыемстваў.

Для школьнiкаў вельмi цiкавая ўкладка «Чырвоная змена», дзе можна даведацца пра тэсцiраванне, вынiкi i ход яго правядзення, найбольш тыповыя памылкi, якiя сустракаюцца ў работах абiтурыентаў.

Мы хочам адзначыць беларускамоўны характар газеты, якая дапамагае нам захоўваць родную матчыну мову.

Напярэдаднi 90-гадовага юбiлею газеты зычым Вам творчых поспехаў у здзяйсненнi задуманых планаў, плёну ў працы, новых рубрык, натхнення, на-дзеi на шчаслiвую будучыню газеты, шматлiкiх i адданых падпiсчыкаў; i каб «Звязда» заўсёды выдавалася на беларускай мове!

З павагай

33 удзельнiкi паездкi на востраў Зыслаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, паважаная рэдакцыя нашай роднай беларускамоўнай газеты «Звязда»!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика