21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маладзечанскi фестываль пройдзе пад феерверк, гукi джазу i прамовы Купалы i Коласа

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Калi кажуць пра «Фестываль беларускай песнi i паэзii», то адразу ж узгадваецца не якая-небудзь культурная iмпрэза, а менавiта музычна-мастацкае свята ў Маладзечне. «Маладзечна-2007» — яскравае вiдовiшча з удзелам зорак беларускай i замежнай эстрады, маладых выканаўцаў i заслужаных дзеячаў нацыянальнай культуры. Спаборнiцтва талентаў гасцiнна запрашае гасцей 15 i 16 чэрвеня на пляцоўкi горада.

Па ўзроўню маладзечанскае мастацка-песеннае свята знаходзiцца на адной прыступцы са «Славянскiм базарам». Першыя фестывалi праходзiлi кожнае лета, потым было вырашана праводзiць iх праз сезон. I так i павялося ў горадзе — год фестывальны i год падрыхтоўчы да фестывалю наступнага.

Сёлетнi, дзевяты па лiку Нацыянальны фестываль беларускай песнi i паэзii адрознiваецца ад сваiх папярэднiкаў. Амаль уся двухдзённая праграма прысвечана святкаванню 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа. З гэтай нагоды, як расказаў карэспандэнту газеты начальнiк аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановiч, будзе шмат цiкавага. Па-першае, у днi музычнага свята адбудзецца адкрыццё помнiка Янку Купалу ў Радашковiчах. Раней скульптура беларускага песняра стаяла каля пасёлка, а зараз яна будзе размешчана каля новага радашковiцкага Цэнтра культуры і адпачынку . Па-другое, у вёсцы Яхiмоўшчына, дзе жыў i працаваў пiсьменнiк, з’явiцца мемарыяльная дошка.

— Да нас з выступленнямi прыедуць вядомыя пiсьменнiкi i паэты, кампазiтары: Навум Гальпяровiч, Вiктар Шнiп, Раiса Баравiкова, Леанiд Дранько-Майсюк, Алесь Бадак, Алег Елiсеенкаў, Эдуард Зарыцкi, Леанiд Захлеўны, Уладзiмiр Буднiк i iншыя, — узгадаў суразмоўца. — У першы дзень фестывалю ў абласным драматычным тэатры адбудзецца прэм’ера спектакля «На другi дзень Сёмухi» паводле п’есы Янкi Купалы «Прымакi». А ў краязнаўчым музеi будзе працаваць выстава лiтаратурнай спадчыны Якуба Коласа i Янкi Купалы.

Прадугледжана шырокая забаўляльная i музычна-спявацкая канцэртная прапанова. Як запэўнiў карэспандэнта «Звязды» адзiн з арганiзатараў, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Сямён Касабуцкi, галоўная сцэна, якая традыцыйна знаходзiцца на Цэнтральнай плошчы Маладзечна, будзе самай лепшай у краiне. Яе тэхнiчнае вырашэнне i аздабленне абяцае зацямнiць усе iснуючыя дагэтуль прыклады. Свята будзе праходзiць у горадзе яшчэ на некалькiх пляцоўках — у гарадскiм парку, ля кiнатэатра «Радзiма» i ў стаўшым ужо знакамiтым Палацы культуры.

— Як заўсёды, па традыцыi маладзечанцаў i гасцей фестывалю будзе чакаць вялiкi, прыгожы салют. Агнi феерверку ўзнясуцца ў гасцiннае неба нашага горада i ў дзень адкрыцця, i ў дзень фiналу, — расказаў Сямён Мiхайлавiч.

15 чэрвеня ў 21 гадзiну на гарадской плошчы адбудзецца адкрыццё песеннага i паэтычнага свята, пасля чаго пройдзе прэм’ерная канцэртная праграма пад агульнай назвай: «...мне засталася спадчына», «Мой роды кут, як ты мне мiлы». У канцэрце возьмуць удзел лаўрэаты мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў, народныя артысты Беларусi i проста вядомыя музыканты i спевакi. Канешне, мастацкiм кiраўнiком фестывалю, натхняльнiкам усiх падзей застаецца, як i ў мiнулыя гады, прафесар Мiхаiл Фiнберг разам са сваiм аркестрам. Канцэрт правядзе чароўная Алена Спiрыдовiч (таксама талiсман фестывалю) i вядучы Першага канала беларускага тэлебачання Юрый Гроераў. Пасля феерверку, у 23.30 сапраўдным знаўцам прапануюць праграму «Джаз у ночы».

— 16 чэрвеня адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi «Маладзечна-2007». Гаспадароў свята на гэтым спаборнiцтве прадстаўляе Алеся Кульша, — расказаў Аляксандр Рамановiч. — У 21.30 пачнецца закрыццё фестывалю, у якiм акрамя ўзыходзячых эстрадных зорак возьмуць удзел лепшыя дзеячы беларускай культуры: ансамбль «Песняры», народныя артысты Мiкалай Скорыкаў i Анатоль Ярмоленка, дзяржаўны ансамбль танца, ансамбль народнай музыкi «Бяседа»...

Ну i, канешне, i ў першы, i ў другi дзень на канцэртных пляцоўках выступяць папулярныя сучасныя выканаўцы, якiх запрашаюць на кожнае падобнае вiдовiшча. Ларыса Грыбалёва, Саша Нэма, «Аляксандра i Канстанцiн», Наталля Тамела i iншыя спевакi i гурты, некаторыя з якiх, дарэчы, сталi папулярнымi менавiта на хвалi фестываляў у Маладзечне.

Фестываль iмкнецца задаволiць кожную групу гледачоў i слухачоў. Аматарам класiчнага мастацтва прапануюць канцэрты, якiя пройдуць у розных месцах горада. З выступленнямi, такiм чынам, прыедуць камерныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi — ансамбль трубачоў «Iнтрада», ансамбль выканаўцаў на драўляных духавых iнструментах i ансамбль флейтыстаў пад кiраўнiцтвам Барыса Нiчкова i Генрыха Гедыльтэра. Праграму «Сказ аб зямлi беларускай» прадставiць Нацыянальны акадэмiчны народны аркестр iмя Жыновiча, якiм кiруе вядомы Мiхаiл Казiнец.

У Маладзечна завiтаюць госцi з розных раёнаў вобласцi i краiны, сябры горада з Лiтвы, Расii, Украiны, Польшчы. У святочныя днi будзе арганiзаваны разнастайны гандаль, адчынiцца i выстава народных рамёстваў, дзе можна многае купiць. Для дзятвы будуць працаваць атракцыёны i iншыя прыемнасцi. Свята абяцае стаць не толькi мастацкай з’явай, але i проста вясёлым, цiкавым для людзей мерапрыемствам. Арганiзатары, а гэта Мiнiстэрства культуры, Мiнскi аблвыканкам i Маладзечанскi райвыканкам, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя, Нацыянальны канцэртны аркестр, Палац Рэспублiкi, зрабiлi для гэтага ўсё магчымае.

— Да фестывалю мы рыхтавалiся сур’ёзна. Прывялi ў парадак будынкi, вулiцы, аб’екты, усе месцы, дзе будуць праходзiць святочныя канцэрты i выступленнi. Для нашага горада гэта вельмi значнае мерапрыемства, мы ганарымся, што Маладзечна з’яўляецца адной з культурных сталiц Беларусi, — падкрэслiў Сямён Касабуцкi. — Падрыхтоўчыя работы амаль скончаны, з нецярплiвасцю чакаем прыезду гасцей. Запрашаем усiх завiтаць у наш гасцiнны горад!

...Адзiнае, што не сказалi арганiзатары, дык гэта тое, якiя ж прызы чакаюць пераможцаў «Беларускага нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi «Маладзечна-2007». Маўляў, аб усiм распавядзеш — не цiкава будзе. Таму пачакаем, фестываль вось-вось пачнецца...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi кажуць пра «Фестываль беларускай песнi i паэзii», то адразу ж узгадваецца не якая-небудзь культурная iмпрэза, а менавiта музычна-мастацкае свята
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика