Рэспублiканскай калегii адвакатаў
Дарагiя сябры!
Прымiце шчырыя вiншаваннi з 85-годдзем беларускай адвакатуры. Быць адвакатам — не толькi вялiкi гонар, але i высокая адказнасць. Вы прысвяцiлi сябе служэнню дзяржаве, праву i чалавеку. Вашы веды, уменне i прафесiяналiзм запатрабаваны ў розных сферах жыццядзейнасцi. Ад якасцi паўсядзённай работы юрыстаў у многiм залежаць парадак i стабiльнасць у краiне. Прававеды ўносяць важкi ўклад у забеспячэнне непахiснасцi канстытуцыйных прынцыпаў, справядлiвасцi, абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян i арганiзацый. У беларускi адвакацкi корпус уваходзяць высокапрафесiйныя юрысты, якiя карыстаюцца заслужанай павагай у рэспублiцы. Упэўнены, вы з гонарам выканаеце маштабныя задачы, што стаяць перад вамi. Будзьце заўсёды вернымi прынцыпам прафесiйнай этыкi, адказнымi перад беларускiм народам i сваёй Айчынай. Жадаю далейшых поспехаў у вашай высакароднай працы ў iмя росквiту роднай Беларусi. Здароўя, дабра i шчасця вам i вашым блiзкiм. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Прымiце шчырыя вiншаваннi з 85-годдзем беларускай адвакатуры |
|